Напярэдадні калядных і навагодніх святаў Дзятлаўскі лясгас будзе ажыцяўляць гандаль навагоднімі дрэўцамі і іншымі таварамі ўласнай вытворчасці з 20 снежня 2020 года па 31 снежня 2020 года ў г. Дзятлаве на пляцоўцы паміж будынкамі магазіна “АМІ Мебель” і адміністрацыйным будынкам, размешчаным па адрасе: пл. 17 Верасня, д. 2.
ЦАНА НА ГАНДЛЁВАЙ КРОПЦЫ (рублёў)
– у залежнасці ад вышыні навагодняга дрэўца:
ад 0,5 да 1 м – 9 руб.;
ад 1,001 да 2 м – 12,50 руб.;
ад 2,001 да 3 м – 16 руб.;
ад 3,001 да 5 м – 30,50 руб.;
ад 5,001 да 8 м – 55,50 руб.;
больш за 8 м – 230 руб.
навагодні букет – 3,50 руб.
Рэжым работы гандлёвай кропкі з 11 да 20 гадзін.
ЦАНА Ў ЛЯСНІЦТВАХ
– у залежнасці ад вышыні навагодняга дрэўца:
ад 0,5 да 1 м – 8,50 руб.;
ад 1,001 да 2 м – 10,50 руб.;
ад 2,001 да 3 м – 14 руб.;
ад 3,001 да 5 м – 25,50 руб.;
ад 5,001 да 8 м – 47,50 руб.;
больш за 8 м – 170 руб.
навагодні букет – 3 руб.
Рэжым работы с 8 да 17 панядзелак – пятніца; субота, нядзеля – выхадныя.
Напярэдадні навагодніх святаў работнікі дзяржаўнай лясной аховы праводзяць рэйды па выяўленні незаконных высечак елак. Будзе арганізавана патруляванне лясоў побач з населенымі пунктамі, дарогамі і хвойнымі маладнякамі. Таксама будуць выстаўлены пасты, у тым ліку разам з работнікамі Дзяржаўтаінспекцыі. У грамадзян, якія перавозяць навагоднія дрэўцы, будуць правяраць дакументы, што пацвярджаюць іх набыццё. Актыўна напярэдадні навагодніх святаў дзяржлесахова будзе карыстацца камерамі фота- і відэафіксацыі. Самавольная высечка навагодняга дрэва пагражае штрафам ад 5 да 50 базавых велічыняў (1 БВ – Br27).