Пры эксплуатацыі электраабсталявання забараняецца пакідаць без нагляду ўключаныя электрапрыборы, перагружаць электрычную сетку.
Нельга выкарыстоўваць у якасці электрасетак радыё- і тэлефонныя правады.
Забараняецца эксплуатаваць правады і кабелі з пашкоджанай ці страціўшай свае ахоўныя ўласцівасці ізаляцыяй, выкарыстоўваць для ацяплення, сушкі і прыгатавання ежы самаробныя электранагравальныя прыборы.
Не дапускаецца карыстанне пашкоджанымі (няспраўнымі) разеткамі, выключальнікамі, электраабсталяваннем, нельга завязваць і скручваць электрычныя правады і кабелі, падвешваць на іх свяцільні і іншыя прадметы. Забаронена абклейваць і афарбоўваць электрычны провад.
Выконвайце правілы пажарнай бяспекі – не рызыкуйце сабой і сваёй маёмасцю.
Дзмiтрый БОБIН,
інспектар Дзятлаўскага РАНС