Існуе не толькі псіхічная цяга, але і фізічная, і нават “ломка” пры адмове ад курэння (гэта калі “ўсё не ў кайф” пакуль не закурыў). А ўжо шкода здароўю патрабуе асобнай сур’ёзнай гутаркі. Калі вельмі коратка, то кожная цыгарэта “спальвае” ў арганізме 100 міліграмаў вітаміну С, які і так у ежы сучасных людзей у катастрафічным дэфіцыце. З-за яго недахопу крывавяць дзясны пры чыстцы зубоў, з’яўляюцца схільнасць да прастудаў, ломкасць костак і пазногцяў, бо “арматура” любога органа, і касцей у прыватнасці, – гэта бялок калаген, а без вітаміну С ён паўнавартасным не бывае. Адгэтуль жа — варыкозы, апушчэнні органаў (уключаючы жаночы бюст), анеўрызмы, раннія маршчыны і нізкі імунітэт. Дактары-пульманолагі ведаюць, што ва ўсіх курцоў развіваецца хранічны бранхіт, гэта значыць, у бронхах увесь час ідзе запаленне, інакш кажучы, гнойны працэс, і гэта гнілата ўсмоктваецца ўвесь час у кроў.

Пазбавіць чалавека ад курэння сапраўды складана, бо ўсе заканамернасці лячэння залежнасцяў выконваюцца цалкам. Значна палягчае задачу адцягненне на іншыя заняткі і змена становішча (каб выключыць рэфлекторны пачатак курэння “па звычцы”), таксама штодзённыя фізічныя нагрузкі. Пры іх у арганізме выпрацоўваецца такая колькасць рэчываў, якія рэгулююць яго працу, і ўсялякія шлакі настолькі хутка выходзяць, што назваць гэта рэвалюцыяй можна амаль без нацяжак.
Працаваць заўсёды цяжка, а над сабой — асабліва цяжка. У выпадку ж залежнасці трэба яшчэ і доўга ды ўвесь час. У гэтай справе вельмі пажаданая дапамога псіхатэрапеўта.

Н. ЮРЭНЯ,
валеолаг Дзятлаўскага райЦГЭ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Хто атрымае выплаты да Дня перамогі?
Проведите выходные в безопасности
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации