— Самыя распаўсюджаныя скаргі пацыентаў у спякоту — агульнае недамаганне з-за перагрэву, павышаны ціск, сонечныя апёкі, цеплавыя ўдары, — расказвае ўрач-тэрапеўт Літвін В.Ю. — Але засцерагчы сябе ад гэтых непрыемнасцяў вельмі проста.

Звярніце ўвагу на ваша адзенне: яно павінна быць з натуральных тканін, каб не перашкаджаць дыханню скуры і не садзейнічаць пераграванню арганізма. Так што сінтэтыку давядзецца адкласці да больш халаднаватага надвор’я. Каб не ўчыніць арганізму засуху, выпівайце 2-2,5 літра вады. Прычым лепш ужываць цёплую ваду — яна больш эфектыўна наталяе смагу і не выклікае праблем з горлам.

Як мага менш старайцеся знаходзіцца пад сонцам. Калі гэта непазбежна, абавязкова насіце галаўны ўбор. Важна памятаць, што з 12 да 16 гадзін сонца актыўнае, а яго прамені для нашай скуры ў гэты час найбольш агрэсіўныя. У гэты час пажадана абараняць усе ўчасткі цела ад пападання прамога сонца з дапамогай закрытага адзення і сонцаахоўнага крэму.

Не ўжывайце алкаголь, бо ў спякоту яго ўздзеянне на арганізм шматразова ўзмацняецца, а цела становіцца больш адчувальным да высокай тэмпературы. Не выкарыстоўвайце дэкаратыўную касметыку ці звядзіце яе выкарыстанне да мінімуму: наша скура ў гарачыню ўзмоцнена дыхае і пацее, імкнучыся знізіць тэмпературу цела. Не нагружайце яе дадаткова касметыкай, якая да таго ж можа прывесці да закаркоўкі пор. Часцей рабіце водныя працэдуры, якія ачысцяць поры і дададуць свежасці.

Будзьце асцярожныя з заняткамі актыўным спортам — пры тэмпературы вышэй за 25 градусаў іх лепш адкласці. І захоўвайце эмацыянальны спакой, паколькі любое пераўзбуджэнне ўзмацняе рызыку ўзнікнення цеплавога ці сонечнага ўдару.

— Асабліва асцярожнымі ў перыяд гарачага надвор’я павінны быць людзі з захворваннямі сардэчна-сасудзістай і эндакрыннай сістэм. Ім неабходна пастаянна назірацца ва ўрача і заўсёды мець пры сабе прэпараты для экстраннай дапамогі.

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации