29 верасня ў Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце выязны прыём грамадзян правёў кіраўнік спраў Гродзенскага аблвыканкама Іван Курман.
На прыём да Івана Іванавіча звярнуўся нераўнадушны дзятлаўчанін, якога хвалявала развіццё інфраструктуры нашага райцэнтра. Усе тлумачэнні заяўніку былі дадзены ў час размовы.
Напрыканцы Іван Курман падзяліўся ўражаннямі ад свайго рабочага візіту на Дзятлаўшчыну:
– Яшчэ да прыезду я азнаёміўся са станам спраў у раёне. У цэлым сітуацыя станоўчая, адчуваецца, што службы працуюць. Увогуле, звароты грамадзян – гэта індыкатар работы раённай улады. Калі пытанні на мясцовым узроўні вырашаюцца аператыўна, то і колькасць зваротаў змяншаецца. Грамадзян часта цікавяць тэмы добраўпарадкавання і развіцця гарадоў, населеных пунктаў. У гэтым плане Дзятлаўшчына не выключэнне. Людзі бачаць, як да лепшага мяняюцца іх родныя мясціны, і самі не застаюцца раўнадушнымі да гэтых пераўтварэнняў. У сваю чаргу мы ўлічваем тэндэнцыі ў раёнах, дзякуючы чаму надаём больш увагі пэўнаму кірунку работы.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Ежегодно с наступлением холодов увеличивается количество пожаров в частном секторе. С начала года на Дятловщине…
У канцы 2024 года паехаў на заробкі ў Расійскую Федэрацыю з вёскі Яцвезь Дзятлаўскага раёна…
В Дятлово стартовал 5-й сезон проекта по футболу «ЧЕМПИОН», который проводится при поддержке Ассоциации «Белорусская…
В честь светлого и доброго праздника — Дня пожилых людей — профсоюзный комитет УЗ «Дятловская…
Пытанне: якая адказнасць прадугледжана за незаконнае адабранне або прыняцце ў залог дакументаў? Адказвае ўчастковы інспектар…
Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил педагогических работников с профессиональным праздником - Днем учителя. Об этом…