Нагрудны знак “Выдатнік фінансавай сістэмы” нашай зямлячцы ў час галіновай калегіі ўручыў выконваючы абавязкі старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрый Караеў.

Начальнік фінансавага аддзела Дзятлаўскага райвыканкама Ірына Жэгала была адзначана за паспяховае і сумленнае выкананне службовых абавязкаў, удзел у рэалізацыі бюджэтна-фінансавай і падатковай палітыкі, дасягненне высокіх і стабільных паказчыкаў у рабоце.

Ірына Дзмітрыеўна прысвяціла рабоце ў фінансавым аддзеле райвыканкама 34 гады, з 2003 года з’яўляецца яго нязменным кіраўніком:

– Вельмі прыемна было атрымаць высокую дзяржаўную ўзнагароду ва ўрачыстай абстаноўцы з рук Юрыя Хаджымуратавіча. Гэта ўзнагарода – паказчык зладжанай стабільнай работы не толькі нашага аддзела, усе гэтыя гады раённы бюджэт выконваецца з прафіцытам дзякуючы паспяховай рабоце суб’ектаў гаспадарання раёна і эфектыўнай дзейнасці распараджальнікаў бюджэтных сродкаў.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#экономика

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации