Ірына Яновіч служыць бездакорна

Згодна з загадам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 чэрвеня 2022 года нядаўна дзяржаўнай узнагародай – медалём “За бездакорную службу” – адзначана старшы следчы Дзятлаўскага раённага аддзела Следчага камітэта Ірына Яновіч.

У аддзеле Ірына Іванаўна працуе з дня яго заснавання, а ў цэлым аддала службе 15 гадоў. За гэты час прывабная і прыемная ў размове жанчына паказала лепшыя якасці следчага – тонкі розум, здольнасць да глыбокага аналізу і прафесійную хватку, якой могуць пазайздросціць нават калегі-мужчыны.

Як расказала начальнік аддзела Таццяна Пратаковіч, на працягу апошніх пяці гадоў па выніковасці работы Ірына Яновіч нязменна з’яўляецца лепшым следчым раённага аддзела Следчага камітэта і ўваходзіць у дзясятку лідараў па вобласці. Можна ўпэўнена канстатаваць: узнагарода знайшла свайго героя.

Як ні дзіўна, але прафесія следчага не была марай жыцця нашай зямлячкі: на лёсавызначальны выбар яе натхніў прыклад старэйшай калегі. Здарылася так, што ў час вучобы ў Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь Ірына Іванаўна праходзіла практыку ў дзятлаўскай міліцыі ў аддзяленні дазнання, дзе яе кіраўніком стала Таццяна Пратаковіч, якая там тады працавала. Таццяне Аляксандраўне за невялікі прамежак часу ўдалося цвёрда зацікавіць справай сваю практыкантку. Не дзіўна, што пасля заканчэння ВНУ ў 2007 годзе Ірына Яновіч вярнулася на малую радзіму працаваць дазнавальнікам у аддзяленні дазнання АУС Дзятлаўскага райвыканкама, а пры стварэнні Следчага камітэта перайшла ў яго састаў.

Сёлетні год для Ірыны Іванаўны адметны не толькі дзяржаўным медалём, але і тым, што яна прызначана старшым следчым і атрымала званне маёра.

На пытанне, за што любіць сваю работу, наша зямлячка ўпэўнена адказвае:

– Падабаецца дапамагаць людзям ва ўсталяванні законнай справядлівасці, бо вінаватыя павінны несці пакаранне.

Да службовых будняў і бяссонных начэй Ірыны Яновіч яе родныя адносяцца з разуменнем, тым больш што муж таксама супрацоўнік праваахоўных органаў, крыху цяжэй сыну Глебу, якому хочацца часцей бачыць маму дома, але і ён трымаецца як мужчына. Затое любую вольную хвілінку Ірына Іванаўна стараецца правесці сярод блізкіх людзей: разам яны ездзяць на экскурсіі, любяць падарожнічаць, адпачываць на ўлонні прыроды.

Ірына Яновіч лічыць, што быць прафесіяналам ёй дапамагаюць такія якасці характару, як стараннасць, уседлівасць, мэтанакіраванасць і любоў да выбранай справы, а клапатлівай матуляй і жонкай – уменне правільна планаваць свой час.

Калегам з нагоды прафесійнага свята яна жадае па жыцці адчуваць побач надзейнае сяброўскае плячо, бадзёрасці духу, службовых дасягненняў і надзейнага тылу.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Лето — время укрепить здоровье лесными дарами

Лесные ягоды — это природный источник витаминов, антиоксидантов и дубильных веществ. Они укрепляют иммунитет, защищают…

34 минуты ago

Служба в Дятловском отделе Департамента охраны Министерства внутренних дел — выбор тех, кто думает о будущем

Сегодня стабильность — это не абстрактное слово, а конкретные условия жизни. Служба в органах внутренних…

3 часа ago

Водные игры небезопасны

Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…

4 часа ago

Прыём грамадзян

16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…

4 часа ago

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

18 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

19 часов ago