У рамках Адзінага дня інфармавання насельніцтва на Дзятлаўшчыне адбылася сустрэча старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі “Беларускі саюз жанчын” з актывам раённай раганізацыі БСЖ Дзятлаўшчыны.

Удзельніцамі сустрэчы сталі прадстаўніцы арганізацый Дзятлаўшчыны ва ўсіх сферах – ад сельскай гаспадаркі да педагогікі.

Пачынаючы размову з аднадумцамі, Ірына Браніславаўна ўзгадала форум патрыятычных сіл Беларусі, які адбыўся ў Мінску і быў прымеркаваны да Дня народнага адзінства.

– Госці мерапрыемства з розных куткоў Беларусі, у ліку якіх былі і дзятлаўчане, пачулі са сцэны шмат вядомых цікавых людзей, якія ў сваіх выступленнях трансліравалі сапраўдныя беларускія каштоўнасці: ідэі міру, стварэння, салідарнасці. Канцэртная праграма таксама была на ўзроўні, адрозніваючыся арыгінальнасцю, нашай беларускасцю, традыцыямі.
Спыняючыся на тэме народнага адзінства, павагі да Дзяржаўных сімвалаў і сваёй Радзімы, Ірына Сцепаненка нагадала, што ўсё пачынаецца з сям’і і асабістага прыкладу. У школе сёння даюць выдатнае патрыятычнае выхаванне, але калі гэта не будзе падмацавана ў сямейным коле, старанні могуць быць дарэмнымі.


Ірына Сцепаненка адзначыла вагу і аўтарытэт Беларускага саюза жанчын у Беларусі:
– Кіраўнік краіны вельмі цэніць нас і нашу дзейнасць і нездарма называе сябе жаночым Прэзідэнтам, давярае нам вельмі сур’ёзныя справы. Актыўна развіваецца ў межах арганізацыі крыло жанчын-прадпрымальніц.
Яна расказала пра розныя напрамкі работы грамадскай арганізацыі і падзеі, якія чакаюць жанчын Беларусі ў бліжэйшы час. У ліку іх – форум сельскіх жанчын, які наведаюць каля 100 працаўніц сяла з Гродзенскага рэгіёна.

Ірына Браніславаўна расказала, што сёння члены Беларускага саюза жанчын маюць аўтарытэт на міжнародным узроўні, наладжваюць кантакты і заключаюць пагадненні аб супрацоўніцтве з прадстаўніцамі Кітайскай Народнай Рэспублікі, краін Шанхайскай Арганізацыі Супрацоўніцтва.
– Нягледзячы на пахаладанне ва ўзаемаадносінах з некаторымі краінамі-суседкамі Беларусі, прадстаўніцы грамадскіх арганізацый былі б рады магчымасці вярнуцца да ранейшых узаемаадносінаў. У прыватнасці, аб гэтым мне пісалі літоўскія калегі, – расказала яна.

– У Беларускага саюза жанчын ёсць многа цудоўных праектаў, у якіх вы таксама можаце паўдзельнічаць, – падвяла вынік размовы Ірына Сцепаненка. – Гэта традыцыйныя, такія, як “Жанчына года”, так і новыя. Мы з радасцю падтрымаем вашы ініцыятывы, і магчыма, вы прадставіце Гродзеншчыну на рэспубліканскім этапе.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
нашелучшее #нашалепшае