Інтэрактыў з блогерам. Роберт Асіпук: “Для пачатку трэба мець хобі”

Адна з самых папулярных прафесій мары сучасных дзяцей – блогер. Многія мараць пра яе або нават робяць крокі да папулярнасці ў інтэрнэце.

Аб тым, ці мае права блогерства звацца прафесіяй, пра яе падводныя камяні і тое, хто можа ёй займацца, пагутарылі з самым творчым блогерам Дзятлаўшчыны, выкладчыкам раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Робертам Асіпуком. 

– Пагаджаемся мы з гэтым ці не, блогерства сёння можна лічыць паўнавартаснай прафесіяй. У пацвярджэнне гэтага гаворыць хаця б той факт, што ў шэрагу ВНУ Масквы ёсць кафедры, дзе вучаць на блогераў, – расказаў ён. – Дзеці любяць такі занятак і хочуць займацца ім па простай прычыне: яны шмат часу бавяць у інтэрнэце, бачаць “паспяховы поспех” медыйных асоб і имкнуцца стаць падобнымі на іх. Дзеці, асабліва творчыя, хочуць быць лідарамі меркаванняў, атрымаць папулярнасць, даход і пажадана хутка. Аднак для школьнікаў гэта не заўжды карысна, а часам нават небяспечна. Напрыклад,  сярод маіх вучняў таксама ёсць пачынаючы, але ўжо даволі папулярны блогер Данік Матчанаў, які за два месяцы набраў сабе аўдыторыю ў 70 тысяч падпісчыкаў, у яго ролікаў добрыя ахопы. У сваім блогу ён малюе, таксама як і я, многія яго падтрымліваюць і шчыра радуюцца поспехам, аднак не абыходзіцца без зайздрасці, крыўдных словаў, асуджэння, якія так лёгка выказваць на прасторы інтэрнэту. Дзеці праз сваю нявопытнасць, юны ўзрост, не заўсёды могуць адэкватна ацаніць іх і адказаць, таму ім вельмі важна дапамога дарослага.

Калі казаць пра блогерства ў Беларусі, на маю думку, яно мае права на жыццё як прафесія. Нездарма ж самыя папулярныя блогеры СНД – выхадцы з нашай краіны, некаторыя пераўтварылі гэты занятак у цэлую кампанію. Я быў удзельнікам першага форуму блогераў Беларусі і бачыў, як усё гэта падтрымліваецца на высокім узроўні, для тых, хто хоча па-сапраўднаму працаваць у гэтай сферы, шмат перспектываў. Пры гэтым заўсёды варта помніць пра сумленнасць перад аўдыторыяй і адказнасць за свае словы як лідара меркаванняў. Тыя, хто плануе зрабіць блогерства сваім спосабам заробку, варта і ставіцца да яго з усёй сур’ёзнасцю. Найперш, уважліва чытаць рэкламныя кантракты, якія табе прапануюць, а яшчэ лепш – карыстацца паслугамі кваліфікаванага юрыста, каб у выпадку невыканання нейкіх умоваў не патрапіць у складаную сітуацыю.

– Роберт Дзмітрыевіч, усё ж што параіце дзецям, якія мараць быць блогерамі?

– Каб стаць блогерам, варта вельмі добра разумець, што ты хочаш расказаць людзям. Для пачатку трэба мець хобі і вельмі добра ў ім вырасці, нечага дасягнуць, будзе гэта маляванне, музыка, чытанне вершаў або нешта іншае. Жадаю дзецям быць смелымі, знаходзіць сябе ў сваіх любімых занятках, праяўляць у вучобе і захапленнях, быць мэтанакіраваным і цікавым чалавекам найперш у рэальным жыцці.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

На варце дзяцінства

Неабдуманыя ўчынкі дзяцей і дарослых Чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама было прысвечана прыняццю…

21 час ago

Дзяржаўная падтрымка. Як датэрмінова выкарыстаць сямейны капітал на адукацыю?

Пра гэта расказала галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Чарняк:…

23 часа ago

Продолжается месячник безопасности труда при проведении уборочных работ

В период активной работы в поле очень важно обеспечить здоровые и безопасные условия труда для…

23 часа ago

Белорусские аграрии намолотили 4 млн тонн зерна

Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

2 дня ago

Вас памятае свет уратаваны. Жыццё – у ахвяру за дзясяткі жыццяў

Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…

2 дня ago

“Адчыні дзверы ў будучыню для юных фантазёраў”

Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…

2 дня ago