Ёсць такое меркаванне, што ў вёсцы рабіць няма чаго і сапраўднага жыцця і перспектыў тут няма. Ці так яно на самой справе, паразважалі разам блогерам з Вензаўца Аленай Малько, аўтарам TikTok канала “Філасофія жыцця” з аўдыторыяй больш за 90 тысяч падпісчыкаў.
– Дзе б ні жыў чалавек, галоўнае, каб яму падабалася гэта месца. Не важна, гарадскі ты жыхар ці вясковец, сэнс жыцця можна знайсці паўсюль. І наадварот, цяжкасці, якія трэба пераадольваць, не залежаць ад геалакацыі. Хто можа быць шчаслівым у вёсцы? Найперш, той, хто не баіцца працы. Практычна ў кожнага сельскага жыхара ёсць прысядзібны ўчастак, хатняя гаспадарка, аб якой трэба клапаціцца, дом які будзе рамантаваць не камунальная арганізацыя, а вы самі. Усё гэта па сілах тым, хто не баіцца працы і адказнасці. З іншага боку, аднолькава развівацца або аднолькава дэградаваць можна як у вёсцы, так і ў горадзе, таксама можна цікава бавіць вольны час або бясконца скардзіцца на адсутнасць магчымасцяў. Калі чалавек сумленна працуе, ён мае сродкі на арганізацыю свайго адпачынку. Напрыклад, я жыву ў аграгарадку, вяду актыўны лад жыцця, у вольны час наведваю розныя цікавыя мясціны Беларусі, хаджу ў тэатр, любімыя кафэ, атрымліваю радасць і задавальненне ад кожнага дня. Праблем няма, іх мы ствараем самі ў галаве. Задаволены мы сваім жыццём ці не – наш свядомы выбар, адказнасць за які мы нясём самі, і не маем права перакладваць яе на месца жыхарства.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
87,6% белорусов заявили о доверии Президенту Беларуси. При этом наибольшие оценки получили направления его деятельности,…
У Новаяльнянскай сярэдняй школе імя А. А. Шаўчук адбылася ўрачыстая цырымонія ў школьным музеі “Дзеці…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае #РАЗАМ #17Верасня #МЫедины #адзiннарод
Ужо шосты раз дзятлаўчане разам, як адна вялікая дружная сям’я, адзначылі самае маладое дзяржаўнае свята…
Урачысты мітынг, прымеркаваны да Дня народнага адзінства, прайшоў у Дзятлаве. Каля абеліска Славы сабраліся прадстаўнікі…
У Казлоўшчынскім дзіцячым садзе дзеці чыталі вершы пра Беларусь, спявалі песні, вадзілі карагоды. У групах…