У межах рэспубліканскага Тыдня нулявога траўматызму на Дзятлаўшчыне адбыўся выязны маніторынг па ахове працы.
Мабільная група наведала ААТ “Дварэцкі льнозавод”, каб праверыць умовы працы і быту работнікаў, стан працоўных месцаў і санітарна-бытавых памяшканняў, забяспечанасць і мэтавае выкарыстанне спецвопраткі і спецыяльнага абутку, нарматыўную дакументацыю.
Інспектары наведалі стары і новы цэхі завода, дзе паназіралі, як наладжана вытворчасць, у якіх умовах працуюць людзі. Як і меркавалася, на льнозаводзе пра здароўе супрацоўнікаў клапоцяцца належным чынам: ад спецвопраткі і індывідуальных распіратараў – да комплекснай сістэмы пылападаўлення ў цэху метадам распылення вады над працоўнымі месцамі. Лінія доўгага валакна, усталяваная ў старым цэху завода, сёлета дапоўнілася дадатковым сталом для падачы рулонаў, у чатыры разы большым, чым папярэдні, што значна аблегчыла работу аператараў. У бытавых памяшканнях быў праведзены касметычны рамонт, абсталяваны цёплыя санітарныя пакоі, у кожным – абавязкова сродкі для мыцця і дэзынфекцыі рук.
Мабільная група наведала рамонтны цэх, дзе механізатары займаюцца падрыхтоўкай тэхнікі да новага сезону. Тут усё як мае быць: работнікі ў спецыяльнай вопратцы і абутку, працуюць па інструкцыях, ведаюць і выконваюць правілы тэхнікі бяспекі. Інспектары адзначылі “плюсам” абнаўленне падлогі ў майстэрні і камфортную тэмпературу паветра ў памяшканні, што немалаважна для работы з металам. Дарэчы, ацяпленне на льнозаводзе наладжана экалагічнае і эканомнае, з адходаў уласнай вытворчасці.
– Маніторынгі па ахове працы праводзяцца ў нашым раёне рэгулярна, і гэта добрая практыка, – падводзіць вынік паездкі старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак. – Меў магчымасць не толькі назіраць за вытворчасцю, але і паразмаўляць з работнікамі завода, выслухаў іх пажаданні і прапановы па паляпшэнні ўмоваў працы, якія абавязкова перадам кіраўніцтву прадпрыемства. Такія візіты карысныя як для работнікаў, за абаронай чыіх правоў мы пільна сочым, так і для наймальнікаў. Разам з імі мы можам выявіць недахопы, не пакараць, а дапамагчы своечасова іх выправіць.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
С 1 августа 2026 года в республике увеличены размеры государственных пособий семьям, воспитывающим детей. Это…
Камбайнавыя экіпажы і вадзіцеляў, якія перасягнулі вынікі ў тысячу тон, ушаноўвалі ў філіяле “АграМілк” РУП…
Бойцами 52-го отдельного специализированного поискового батальона совместно с коллегами из других поисковых групп проводятся работы вблизи…
Пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі прайшло чарговае пасяджэнне савета па дэмаграфічнай бяспецы з…
У сацыяльнай сетцы TikTok з’явіўся відэаролік, аўтар якога непакоіцца аб тым, што вада ў рацэ…
Во время уборочной кампании и заготовки кормов вблизи линий электропередачи и в охранной зоне работают…