30 ліпеня для азнаямлення з нашым горадам адпачывальнікі санаторыя “Радон” выбралі вандроўку з гістарычным ухілам – анімацыйную праграму з элементамі тэатралізацыі “Штэтл: ажыўшыя гісторыі Дзятлава” раённага турыстычнага інфармацыйнага цэнтра. На плошчы 17 Верасня райцэнтра яны акунуліся ў мінулае горада стогадовай даўніны, пазнаёміліся з тагачаснымі жыхарамі Штэтла (на такі манер мясцовыя яўрэі называлі Дзятлава).
Павітаў гасцей спецыяліст ТІЦ Васіль Шыцько. Ён патлумачыў, што сабой уяўляе праграма “Штэтл: ажыўшыя гісторыі Дзятлава”, расказаў, што яна акунае ў атмасферу даваеннага мястэчка пачатку ХХ стагоддзя.
У час экскурсіі ўдзельнікі зазірнулі ў імправізаваную аптэку і гасцініцу, пазнаёміліся з мясцовымі краўцом і кавалём, прадэгуставалі традыцыйную яўрэйскую булку халу з духмяным чаем у чайнай. Турысты не проста даведаліся пра заняткі і рамёствы ранейшых дзятлаўчан, але і дакрануліся да іх звычаяў і традыцый, пакаштавалі простыя стравы, а напрыканцы патанцавалі пад яўрэйскія матывы і атрымалі сувеніры на памяць.
Дзятлаўшчына – маляўнічы, цікавы, гасцінны край, у гэтым упэўнены дырэктар раённага турыстычнага інфармацыйнага цэнтра Аляксей Ківуля.
Сярод маршрутаў, якія карыстаюцца папулярнасцю, ёсць пешыя з аўдыягідам “Мястэчка Дзятлава”, “Дарогамі Дзятлаўшчыны”. Аматараў актыўнага адпачынку вабяць сплавы на байдарках “Шчара – рака партызанская”, “Па хвалях Моўчадзі”, “Прынёманскія краявіды”. У цёплы сезон не менш прыемна адправіцца ў веласіпедную вандроўку “Партызанскай сцежкай па Ліпічанскай пушчы”. Можна і наогул заказаць камбінаваны маршрут “Ад цара да самавара”, які ўключае ў сябе і сплаў на байдарках, і знаёмства з гісторыяй аграгарадка Дварэц. Хто любіць шум лесу, водар ігліцы і баравых траў, можа прагуляцца “Зялёнымі сцежкамі Ліпічанскай пушчы”, на інтэрактыўных пляцоўках з казачнымі героямі Гаёвым дзедам і яго ўнучкамі папрактыкавацца ў веданні флоры і фаўны дзятлаўскіх мясцін.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
С 1 августа 2026 года в республике увеличены размеры государственных пособий семьям, воспитывающим детей. Это…
Камбайнавыя экіпажы і вадзіцеляў, якія перасягнулі вынікі ў тысячу тон, ушаноўвалі ў філіяле “АграМілк” РУП…
Бойцами 52-го отдельного специализированного поискового батальона совместно с коллегами из других поисковых групп проводятся работы вблизи…
Пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі прайшло чарговае пасяджэнне савета па дэмаграфічнай бяспецы з…
У сацыяльнай сетцы TikTok з’явіўся відэаролік, аўтар якога непакоіцца аб тым, што вада ў рацэ…
Во время уборочной кампании и заготовки кормов вблизи линий электропередачи и в охранной зоне работают…