Інфармацыйная група старшыні райвыканкама Аляксандра Дубовіка сустрэлася з працоўным калектывам Наваельнянскай сярэдняй школы
У склад інфармацыйнай групы ўвайшлі галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ала Барысенка, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама Віктар Петрукевіч, намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Навічэнкава і старшыня Наваельнянскага сельвыканкама Ірына Кунахавец.
У ходзе сустрэчы акцэнт быў зроблены на пытанне аб развіцці будаўнічай галіны Рэспублікі Беларусь, прымаемых мерах па павышэнні эфектыўнасці будаўнічага комплексу і перспектывах развіцця. Так, у 2019 годзе плануецца ажыццяўляць будаўніцтва арэндных дамоў і за кошт сродкаў прадпрыемстваў для сваіх супрацоўнікаў. У 2020 годзе плануецца дасягнуць узроўню забяспечанасці насельніцтва жыллём 27,3 кв.м агульнай плошчы на 1 чалавека. Як і раней, стаіць задача па стрымліванні кошту будаўніцтва жылля з дзяржпадтрымкай. У 2019-2020 гадах для шматдзетных сем’яў плануецца пабудаваць жылля ў 5 разоў больш, чым у 2017 годзе. У бягучым годзе перад галіной стаіць задача павысіць энергаэфектыўнасць і спажывецкія якасці жылля, а таксама забяспечыць будаўніцтва шматкватэрных жылых дамоў з выкарыстаннем электраэнергіі ў сістэмах жыццезабеспячэння.
Аб мерах па супрацьдзеянню незаконнаму абароту наркотыкаў удзельнікам інфармацыйнай сустрэчы паведаміў начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама Віктар Петрукевіч.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…
Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…
Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…
9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…