Імя на Дошцы гонару. Наталля Фядотава: “Шчасце працаваць на радзіме”

На Дзятлаўшчыне нямала работнікаў, якія ўсю сваю працоўную дзейнасць прысвяцілі аднаму калектыву, прадпрыемству. Яны ведаюць сваю справу на “выдатна” і выконваюць яе заўжды на 100 %. Такія людзі, як невялікія на першы погляд, але надзвычай важныя дэталі аднаго механізма, без якіх ён не будзе функцыянаваць.

З пляяды такіх працаўнікоў – сартавальніца кароткага валакна ААТ “Дварэцкі льнозавод” Наталля Фядотава, якая за шматгадовую сумленную працу на малой радзіме была адзначана сертыфікатам аб занясенні на раённую Дошку гонару. Ва ўрачыстай абстаноўцы 1 мая яго ўручыў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі.

Наталля Анатольеўна ўсё жыццё ў аграгарадку Дварэц. Яна прадоўжыла сямейную дынастыю, прысвяціла рабоце на прадпрыемстве 33 гады, бачыла, як будуецца новы завод, мадэрнізуецца вытворчасць.

– Мае бацькі таксама працавалі на льнозаводзе: мама – трасільшчыцай, тата – у рамонтнай майстэрні, – кажа жанчына. – Помню, як матуля яшчэ з дзяцінства расказвала пра сваю работу, і мне было вельмі цікава, як там усё адбываецца. Тады яшчэ не задумвалася аб тым, што буду таксама працаваць на заводзе. 

Аднак жыццё само падказала дарогу: пачатак 90-х стаў выпрабаваннем на трываласць для ўсіх беларусаў. На той час Наталля была старшакласніцай, старэйшай дачкой у сям’і, яна стала падтрымкай для бацькоў і малодшай сястры Марыны.

– Цяжкавата было тады, трэба сям’і дапамагаць, таму пайшла працаваць на льнозавод, – расказвае жанчына.

Пасля заканчэння школы яна дачакалася паўналецця і ў 1992 годзе ўладкавалася на  прадпрыемства, спачатку аператарам сушыльнага абсталявання, а калі асвоіла базавыя навыкі – раскладчыкам сыравіны, не мяняла працоўнае месца дзесяцігоддзямі. Гэты ўчастак на лініі – адзін з самых адказных і складаных: за васьмігадзінную рабочую змену праз рукі жанчыны праходзіць каля 9 тон ільнотрасты. Сама Наталля Фядотава кажа, што такая нагрузка яе ўжо даўно не палохае. Усё рабіць трэба не толькі хутка, але і дакладна, раскладваць сыравіну роўным тонкім слоем, каб без перашкодаў прайшла праз усе механізмы і атрымалася на выхадзе якаснае льновалакно. Працаваць практычна без прастояў і паўзаў – сапраўднае майстэрства, якога з гадамі дасягнула работніца.   

– Ужо прывыкла за гады, спраўляюся, працую хутка і ўсё паспяваю, – кажа жанчына. – Графік работы ў нас трохзменны, ёсць перапынкі на абед і невялікія адпачынкі. У змене нас разам з майстрам адзінаццаць чалавек, практычна ўсе жыхары аграгарадка Дварэц, людзі з вялікім вопытам. Працуем дружна, калі трэба, дапамагаем адна адной.

На заводзе, як у любой важнай справе: давярай ды правярай. Таму, калі прыходзіць на змену, надзявае спецадзенне і сродкі індывідуальнай аховы, праходзіць у цэх, першае, што робіць Наталля Анатольеўна, гэта правярае чысціню на працоўным месцы, работу кнопак пуску і спынення транспарцёра. Сама таксама пакідае ў ідэальным парадку за сабой месца для наступнай змены.

– Тэхніка бяспекі і акуратнасць абавязковыя для ўсіх і выконваюцца бясспрэчна, бо ад іх залежаць жыццё і здароўе людзей, – адзначае яна.

За сваю біяграфію жанчына папрацавала на розных вытворчых лініях ільнозавода. І яна можа ўпэўнена заявіць: з кожным годам умовы паляпшаюцца: у цэху светла, чыста, ёсць спецыяльная сістэма пылападаўлення.

Сёлета Наталля Фядотава не толькі была адзначала ў ліку лепшых працаўнікоў раёна. Ёй прапанавалі работу на іншым участку – сартаванні кароткага валакна, з якой яна таксама добра спраўляецца.

Наталля Анатольеўна прызнаецца, што ніколі не думала аб тым, каб змяніць месца работы ці пераехаць у іншую мясцовасць:

– Аграгарадок Дварэц – мая малая радзіма, цудоўнае месца для жыцця. Тут маляўнічая прырода, знаёмыя людзі, бацькоўскі дом, які дастаўся ў спадчыну нам з сястрой. Шчасце працаваць на радзіме: работа ўжо звыклая, добра аплачваецца, акрамя таго, начальства рэгулярна адзначае нас прэміямі за вытворчыя вынікі.

Усім, хто шчыра працуе і любіць сваю справу, Наталля Анатольеўна жадае шчасця, здароўя, міру і дабрабыту.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

10 часов ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

11 часов ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

11 часов ago

Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…

11 часов ago

Макроэкономическая стабильность и повышение качества жизни. Александр Лукашенко назвал базовые цели ЕАЭС

Президент Беларуси Александр Лукашенко на заседании Высшего Евразийского экономического совета назвал базовые цели ЕАЭС, передает корреспондент БЕЛТА. "Реагировать…

12 часов ago

Программа заключительных мероприятий XV Республиканского фестиваля национальных культур

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

12 часов ago