У 80-ю гадавіну Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне на Дзятлаўшчыне праходзіць пяты юбілейны патрыятычны сплаў, прысвечаны чарговай гадавіне вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.  

Да яго далучыліся работнікі райвыканкама на чале са старшынёй Андрэем Садоўскім, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і прадпрыемстваў раёна.

Удзельнікі сплаву аддалі даніну памяці і павагі загінулым землякам. Каля помніка чырвонаармейцам паблізу хутара Кляшчы кіраўнік спраў райвыканкама Аляксандр Андруцэвіч нагадаў гісторыю подзвігу невялікага атрада пад кіраўніцтвам Міхаіла Лебедзева, які ў 1941 годзе прыняў няроўны бой з фашыстамі, абараняючы падыходы да горада Дзятлава. Яны загінулі ў няроўным баі, пасля якога нават ворагі, прызнаўшы мужнасць савецкіх салдат, пахавалі іх з пашанай. Праз гады астанкі загінулых герояў былі перапахаваны каля абеліска Славы, на месцы бою ўсталяваны памятны знак.

Старт сплаву адбыўся на іншым памятным для дзятлаўчан месцы – паблізу вёскі Вялікая Воля, якая мае трагічную гісторыю. Населены пункт тройчы трапляў пад карніцкія аперацыі і быў знішчаны цалкам разам з жыхарамі.

Стартавалі 12 экіпажаў, якія пройдуць водным шляхам па рацэ Шчара каля 15 кіламетраў і фінішуюць у вёсцы Шымкі Мастоўскага раёна.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Власть #нашелучшее #нашалепшае

Похожие публикации