Напярэдадні Першамая ў Гродне прайшла ўрачыстасць шанавання лепшых прафсаюзных работнікаў і актывістаў Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

Прадстаўнікі Дзятлаўскай раённай прафсаюзнай арганізацыі таксама адзначаны ўзнагародамі: на Дошку гонару Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў занесена імя старшыні Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзіміра Казака; на Дошку гонару Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК – імёны галоўнага бухгалтара раённай арганізацыі Ірыны Журскай і старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ААТ “Новаяльнянскі камбінат хлебапрадуктаў” Марыны Кекшук. Імя казначэя пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі КСУП “Войневічы” Веранікі Ярош упісана на стэнд “Лепшы прафсаюзны актывіст”, ветэран прафсаюзнага руху Марыя Белуш адзначана каштоўным падарункам.



Наталля АВЯРЧУК
Фота ўдзельнікаў мерапрыемства
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае