Імя, занесенае ў Кнігу Славы Дзятлаўскага раёна. Вера Сямёнаўна Сёмуха

Вера Сямёнаўна Сёмуха

Стараста аграгарадка Дварэц Дварэцкага сельскага савета

Вера Сямёнаўна Сёмуха нарадзілася ў 1937 годзе. Атрымала вышэйшую адукацыю – у 1977 годзе скончыла Усесаюзны юрыдычны завочны інстытут у Маскве па спецыяльнасці “Юрыст”.

Працоўную дзейнасць пачала ў 1956 годзе загадчыцай Азяранскага сельскага клуба. З 1961 года працавала сакратаром Дварэцкага сельскага Савета. Затым трыццаць гадоў з’яўлялася старшынёй Дварэцкага сельскага савета – з 1967 па 1997 год.

Вера Сямёнаўна мае шмат узнагародаў. Была ўдастоена ордэнаў “Знак Пашаны” і “Дружбы народаў”, у 2006 і 2010 гадах атрымала Падзячныя лісты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за актыўны і бескарыслівы ўдзел у рабоце ініцыятыўнай групы па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, мае граматы Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, Дзятлаўскага райвыканкама. За дапамогу ў раскрыцці злачынстваў, учыненых на тэрыторыі Дварэцкага сельсавета, прафілактыку адміністрацыйных правапарушэнняў у 1997 годзе атрымала падзяку аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама.

Ужо шмат гадоў яна з’яўляецца членам клуба ветэранаў “У коле сяброў”, членам пярвічнай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” пры Дварэцкім сельскім выканкаме. Доўгі час была членам наглядальнага савета ААТ “Дварэцкі льнозавод”.

Жанчына і сёння актыўна ўдзельнічае ў грамадскім і палітычным жыцці сельскага савета, нягледзячы на тое, што ў чэрвені 2017 года яна адсвяткавала сваё 80-годдзе.

З 2007 года Вера Сямёнаўна займае пасаду старасты аграгарадка Дварэц і добрасумленна выконвае свае абавязкі. Яна заўжды з разуменнем адносіцца да просьбаў аднавяскоўцаў, умее выслухаць, дапамагае вырашаць іх праблемы. Заўсёды ветлівая і тактоўная ў абыходжанні з людзьмі, можа лёгка і даступна растлумачыць, як паступіць у той ці іншай сітуацыі.

У Веры Сямёнаўны склаліся добрыя, даверлівыя адносіны з аднавяскоўцамі, якія падтрымліваюць яе ва ўсіх пачынаннях. Яны заўжды разам праводзяць работы па добраўпарадкаванні свайго населенага пункта. Пры яе падтрымцы быў арганізаваны суботнік па навядзенні парадку на могілках у аграгарадку. Таксама яна прымала ўдзел у вырашэнні пытанняў па ўстаноўцы індывідуальных газавых катлоў, па замене труб і падвядзенні вады ў дамы ў аграгарадку.

Асаблівую ўвагу Вера Сямёнаўна надае рабоце з моладдзю, часта наведвае ўстановы адукацыі, арганізуе сустрэчы пажылых людзей з дзецьмі. Кожны год яна прымае ўдзел у мітынгу, прысвечаным Дню Перамогі, ва ўрачыстых лінейках да Дня ведаў і апошняга школьнага званка.

administrator

Recent Posts

Актуальны каментарый. Пад увагай бяспека жыццядзейнасці

Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Павел Ашурык і Андрэй Жамойда прынялі ўдзел у…

32 минуты ago

ШколаАктыўнага Грамадзяніна. Беларусь пачынаецца з мяне

У рамках рэспубліканскага інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” для навучэнцаў 8-11 класаў Казлоўшчынскай сярэдняй школы прайшлі тэматычныя…

39 минут ago

Нагадалі патрабаванні заканадаўства, прапанавалі работу

У Дварэцкім сельскім выканаўчым камітэце пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі прайшло пасяджэнне савета…

44 минуты ago

Специальное комплексное мероприятие «Охота»

Что стоит за специальным комплексным мероприятием «Охота» и почему оно важно для каждого, кто выходит…

2 часа ago

Осторожно – бешенство

Ежегодно, 28 сентября, во всем мире отмечают Всемирный день борьбы против бешенства. Цель Всемирного дня…

4 часа ago

Дятловчане — участники республиканского финала фестиваля «Папа, мама, я — футбольная семья»

В Минске на Национальном футбольном стадионе состоялся республиканский финал семейного фестиваля «Папа, мама, я -…

4 часа ago