Па матэрыялах Слонімскага міжраённага аддзела фінансавых расследаванняў пракуратурай Гродзенскай вобласці распачата дзевяць крымінальных спраў па факце лжэпрадпрымальніцтва па ч. 2 арт. 234 КК і ўхілення ад пагашэння крэдыторскай запазычанасці па арт. 242 КК у дачыненні да кіраўнікоў і ўдзельнікаў слонімскага камерцыйнага прадпрыемства, якое працуе ў будаўнічай сферы.

Нягледзячы на шматгадовае існаванне і правядзенне будаўнічых работ на тэрыторыі рэспублікі, фірма не пазбегла даўгоў, прычым узаемных: да канца 2015 года прадпрыемства мела запазычанасць перад крэдыторамі за пастаўленыя таварна-матэрыяльныя каштоўнасці, выкарыстаныя ў будаўніцтве. Аднак і з фірмай не ўсе заказчыкі разлічыліся за аказаныя паслугі.

Пагасіць свае даўгі за кошт дэбіторскай запазычанасці такіх прадпрыемстваў слонімская фірма не магла, але мела магчымасць расплаціцца за кошт актываў і маёмасці, якой хапала для пагашэння ўсіх даўгоў. Аднак па такім шляху фірма ісці не хацела і не стала выконваць абавязацельствы перад крэдыторамі, нават нягледзячы на тое, што некаторыя з іх мелі пастановы эканамічных судоў аб спагнанні запазычанасці.

Ужо летам 2016 года дырэктар камерцыйнага прадпрыемства разам з сынам, пацярпеўшы няўдачу ў спробе прызнаць сваё цалкам плацежаздольнае прадпрыемства банкрутам, атрымаўшы вяртанне з суда сваёй заявы і прызнанні фірмы неплацежаздольнай, ствараюць новую арганізацыю, якую вылучаюць з ранейшай фірмы-даўжніка.

Новаму суб’екту перадаюцца шматмільярдныя даўгі перад крэдыторамі і праблемная дэбіторская запазычанасць, большая частка якой прыпадае на прадпрыемствы, якія самі знаходзяцца ў стадыі банкруцтва. Навічку перадалі і частку неліквіднай маёмасці ранейшага даўжніка (напрыклад, невыкарыстоўваемую і разукамплектаваную тэхніку). Пры такіх умовах зразумела, што новае прадпрыемства першапачаткова было “не працуючым”, не мела штата і на момант стварэння з’яўлялася неплацежаздольным.

Устаноўленыя абставіны дазволілі кваліфікаваць дзеянні кіраўнікоў і заснавальнікаў абедзвюх фірмаў (г. зн. ранейшага і новага даўжнікоў) як ілжэпрадпрымальніцтва, звязанае з прычыненнем шкоды крэдыторам у асабліва буйным памеры, а таксама ўхіленне ад пагашэння крэдыторскай запазычанасці. Максімальнае пакаранне, прадугледжанае артыкуламі Крымінальнага кодэкса, па якіх узбуджаны крымінальныя справы, прадугледжвае пазбаўленне волі тэрмінам да 7 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

С. ТУПТАЛА,
начальнік Слонімскага МА УДФР КДК Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці

About Author
administrator
View All Articles

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации