Ілона Белавус: “Здароўе людзей – важны складнік суверэнітэту”

Дзятлаўчане прадаўжаюць дзяліцца ўражаннямі ад Паслання Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.

Ілона Белавус, галоўная медыцынская сястра Дзятлаўскай ЦРБ:

– Тэма сёлетняга Паслання Прэзідэнта да беларускага народа і Нацыянальнага сходу была прысвечана ўмовам захавання незалежнасці і суверэнітэту. Нездарма адным з важных фактараў гэтага Аляксандр Лукашэнка назваў здароўе людзей.

Сёння з-за ўвядзення санкцый беларуская медыцына была пастаўлена ў няпростыя ўмовы: ад абмежаванняў, якія ўводзіліся супраць палітыкаў, пакутуюць звычайныя грамадзяне краіны, якія не могуць, напрыклад, набыць звыклыя замежныя лекі. Аднак беларуская фармацэўтыка ідзе наперад сямімільнымі крокамі: сёння ў лячэнні пацыентаў мы выкарыстоўваем эфектыўныя прэпараты айчыннай вытворчасці.

Таксама актуальным для нашага раённага цэнтра з’яўляецца пытанне даступнасці медыцынскай дапамогі. У гэтым напрамку вядзецца грунтоўная работа: на базе райбальніцы праводзяцца аперацыі з запрашэннем абласных і рэспубліканскіх спецыялістаў, дзятлаўчане маюць магчымасць прайсці камп’ютарную тамаграфію ў суседнім раёне, расшыфроўваюць якую нашы спецыялісты, і многае іншае, што важна для людзей у сельскай мясцовасці.

Як адзначыў у сваім выступленні Аляксандр Рыгоравіч, “найважнейшая задача аховы здароўя – дакладная работа на ранняе выяўленне фактараў рызыкі захворванняў, а значыць, іх папярэджанне. Усе павінны праходзіць абавязковую дыспансерызацыю. Гэта адказнасць не толькі дактароў, але і кожнага з нас. Асаблівая ўвага нашым маленькім грамадзянам. Здароўе дзяцей – гэта пытанне ў тым ліку дэмаграфічнай бяспекі, без чаго няма сэнсу думаць аб заўтрашнім дні”. Работа па дыспансерызацыі і ранняй дыягностыцы сёння на асаблівым кантролі, з пачатку года яе ўжо прайшлі больш за 4,5 тысячы жыхароў Дзятлаўшчыны. У выніку ні адзін жыхар раёна не павінен застацца неабследаваным.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Надзея Гайдук: “Я багатая бабуля”

90 гадоў з дня нараджэння адзначыла сёлета наша зямлячка, жыхарка вёскі Буцвілавічы Надзея Гайдук. Творчы…

1 час ago

Юрый Варган: “Адчуваю сябе героем свайго часу”

На абласных “Дажынках” Ганаровай граматай адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў узнагароджаны наш зямляк – трактарыст-машыніст…

15 часов ago

Андрэй Садоўскі: “Будзем прадаўжаць станоўчую дынаміку”

Дзятлаўскі раён стаў пераможцам рэспубліканскага агляду-конкурсу “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм…

15 часов ago

В Засетье горел автомобиль

Сегодня в 01-26 на линию  "101" поступило сообщение о пожаре легкового автомобиля  в деревне Засетье…

15 часов ago

Па працы і ўзнагарода

Работнікі сельскай гаспадаркі Дзятлаўшчыны атрымалі высокія ўзнагароды на “Дажынках-2026” у Карэлічах. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў сёлетняга…

15 часов ago

“Дажынкі-2026”. Урачыстае шэсце (фотафакт)

Наталля АВЯРЧУК Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае 

16 часов ago