30 чэрвеня 2017 года ўнесены змяненні і дапаўненні ў некаторыя Законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей.

У адпаведнасці з законам, бацькі маюць права атрымліваць дапамогі па доглядзе дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў і адначасова працаваць на 0,5 стаўкі або працаваць дома.

Таксама бацькі будуць мець права на дапамогу па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў, нават калі атрымліваюць пенсію альбо штомесячныя страхавыя выплаты ад Белдзяржстраху.

Акрамя таго, павялічаны памер дапамогі па доглядзе дзіцяці-інваліда да 120% бюджэту пражытачнага мінімуму для асобаў, якія ажыццяўляюць догляд дзіцяці-інваліда ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў з III або IV ступенню страты здароўя.

Бацькі ці апекуны могуць атрымаць дапамогу па часовай непрацаздольнасці па доглядзе дзіцяці-інваліда на перыяд яго санаторна-курортнага лячэння ці медыцынскай рэабілітацыі ў тых выпадках, калі атрымальнікам дапамогі з’яўляецца іншая асоба, у якой няма магчымасці ажыццяўляць догляд дзіцяці-інваліда ў гэты перыяд па аб’ектыўных прычынах.

А. НАВІЧЭНКАВА,
намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
У сферы адказнасці – якасць тавараў і бяспека спажыўцоў
«Встречная полоса!»

«Встречная полоса!»

12 февраля, 2026
Як захаваць мір?

Як захаваць мір?

12 февраля, 2026

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации