Іх імёнамі названы вуліцы. Іван Сямёнавіч Фурсенка

Іван Сямёнавіч Фурсенка – камандзір гарматы 2012-га зенітнагаартылерыйскага палка 49-йзенітнай артылерыйскай дывізіі 49-й арміі2-га Беларускага фронту, старшы сяржант, Герой Савецкага Саюза.

Ён нарадзіўсяў 1918 годзе ў вёсцы Дняпроўка Запарожскай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыў 10 класаў. У Чырвоную Армію быў прызваны ў 1939 годзе Каменска-Дняпроўскім райваенкаматам.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года, член ВКП(б) з 1943-га. Іван Фурсенка вызначыўся ў час беларускай стратэгічнай наступальнай аперацыі пад кодавай назвай “Баграціён”. 23 ліпеня 1944 года ў баі ў раёне вёскі Падліпкі Саколкаўскага раёна Беластоцкай вобласці (цяпер Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці) пры дапамозе зенітнай гарматы сем гадзін стрымліваў націск ворага, знішчыў чатыры танкі. Цяжка паранены, ён прадаўжаў весці бой і ліквідаваў яшчэ адзін варожы танк, а калі скончыліся снарады, разам з байцамі свайго разліку, з асабістай зброі знішчыўдва дзясяткі праціўніка. За час вайны разлік яго зенітнай гарматы збіў чатырнаццаць варожых самалётаў.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм старшаму сяржанту Івану Фурсенку прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Але пра гэта ён не даведаўся. 29 ліпеня 1944 года ў 2232-ім хірургічным паходна-палявым шпіталі эвакуацыйнага пункта № 40 памёр ад атрыманых ран. Іван Сямёнавіч быў пахаваны 1 жніўня 1944года ў брацкай магіле ў ліку ста пяцідзесяці сямі воінаў і партызан у гарадскім пасёлку Наваельня.

Герой-зенітчык узнагароджаны ордэнамі Леніна і Айчыннай вайны 1-й ступені.

Яго іменем названа вуліца ў гарпасёлку Наваельня.

Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#ДЕНЬ_ПОБЕДЫ_НА_ГРОДНЕНЩИНЕ

#УЛИЦЫ_ГЕРОЕВ_ГРОДНЕНЩИНЫ

administrator

Recent Posts

Паразважалі аб каштоўнасцях, якія не старэюць з часам

У рамках дзейнасці грамадска-палітычнага цэнтра раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” пад кіраўніцтвам…

3 часа ago

З рэдакцыйнай пошты. “Дзякуй за цяпло душы і залатыя рукі!”

Такія словы работнікам сацыяльнай службы адрасавала Надзея Башко – аўтар ліста, які прыйшоў на адрас…

4 часа ago

Сталі дыпламантамі рэспубліканскага конкурсу

Напярэдадні Дня настаўніка выдалася цудоўная нагода расказаць аб значных поспехах педагогаў Дзятлаўскага раёна. Нядаўна ў…

4 часа ago

В преддверии Дня учителя в Гродно отметили лучших работников образования

В Гродно прошло торжественное мероприятие, приуроченное ко Дню учителя, который отмечается в первое воскресенье октября.…

4 часа ago

Александр Лукашенко: политика многовекторности никак не отдаляет Беларусь от России

Политика многовекторности никак не отдаляет Беларусь от России. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко заявил…

4 часа ago

Порядок использования автоматических электронных аппаратов

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

4 часа ago