Ігар Кухарэвіч: “Першачаргова клапоцімся пра дзяцей і пажылых людзей”

У Беларусі ёсць цудоўная традыцыя – віншаваць са Старым Новым годам.

На Дзятлаўшчыне яе падтрымалі ўдзельнікі рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Ад усёй душы”, якая праходзіць з ініцыятывы Прэзідэнта, скіравана на аказанне ўвагі і падтрымкі пажылым людзям.

Цёплыя віншаванні, падарункі і пачастункі прымалі пацыенты бальніцы сястрынскага догляду аграгарадка Гезгалы.

Прыемныя сустрэчы пачаліся яшчэ на падворку, які мяжуе з тэрыторыяй дома сумеснага самастойнага пражывання ЦСАН Дзятлаўскага раёна. Крыху раней сюды прыйшлі валанцёры ГА “БРСМ” і цімураўцы ГА “БРПА” Гезгалаўскай сярэдняй школы разам з педагогам Наталляй Ліцкевіч, каб прыбраць снег на дарожках. У хуткім часе да іх далучыліся дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна, намеснік старшыні раённай арганізацыі ГА “БСЖ” Таццяна Нікіпорчык, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык і старшыня раённага савета ГА “БРПА”, каардынатар дзейнасці раённага валанцёрскага клуба “Мы разам” Ірына Мішчанка ў касцюме Дзеда Мароза.

Ступіўшы на тэрыторыю бальніцы сястрынскага догляду, госці першым чынам павіншавалі пажылых пацыентаў, якія ў гэты час дыхалі свежым паветрам. Ім дастаўся падарунак – мяккі сімвал года, пашыты наведвальнікамі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменьчык”, не абышлося і без вясёлага танца.

Ужо на ганку ўстановы да прысутных далучыліся намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Ігар Кухарэвіч і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова.

Сустрэча з пажылымі людзьмі праходзіла ў фае бальніцы каля ўпрыгожанай ёлкі з удзелам медперсаналу.

– У гэтыя светлыя калядныя дні, напярэдадні Старога Новага года ад імя раённай улады ўсім вам жадаю моцнага здароўя, шчасця, удачы, упэўненасці ў сабе, каб анёл-ахоўнік заўсёды быў побач, а ў сэрцах гарэла Віфлеемская зорка, каб тут вы адчувалі сябе ўтульна і цяпло, – пажадаў Ігар Кухарэвіч. – Наша дзяржава сацыяльна-арыентаваная, у Беларусі шмат увагі надаецца ўсім катэгорыям насельніцтва, але першачаргова клапоцімся пра дзяцей і пажылых людзей. Ствараюцца належныя ўмовы, каб на схіле гадоў вы адчувалі сябе камфортна. Я думаю, вы гэта заўважылі.

Ігар Станіслававіч перадаў пацыентам бальніцы карысныя вітамінныя пачастункі.

Да віншаванняў намесніка старшыні райвыканкама з пажаданнямі і падарункамі ад моладзевага аб’яднання раёна далучылася Кацярына Хілімончык:

– Паважаныя і шаноўныя нашы мудрыя людзі, жадаем вам і медыцынскаму персаналу, які пра вас клапоціцца, найперш моцнага здароўя, а таксама бадзёрасці духу, добрага настрою і ўсяго найлепшага.

Аптымістычныя вершы-пажаданні на адрас людзей “залатога ўзросту” прагучалі і ад навучэнцаў школы.

Затым Дзядуля Мароз зазірнуў у палаты, каб зарад добрага настрою абавязкова атрымаў кожны пацыент бальніцы.

Ірына СТЫРНІК 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Паразважалі аб каштоўнасцях, якія не старэюць з часам

У рамках дзейнасці грамадска-палітычнага цэнтра раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” пад кіраўніцтвам…

6 часов ago

З рэдакцыйнай пошты. “Дзякуй за цяпло душы і залатыя рукі!”

Такія словы работнікам сацыяльнай службы адрасавала Надзея Башко – аўтар ліста, які прыйшоў на адрас…

7 часов ago

Сталі дыпламантамі рэспубліканскага конкурсу

Напярэдадні Дня настаўніка выдалася цудоўная нагода расказаць аб значных поспехах педагогаў Дзятлаўскага раёна. Нядаўна ў…

7 часов ago

В преддверии Дня учителя в Гродно отметили лучших работников образования

В Гродно прошло торжественное мероприятие, приуроченное ко Дню учителя, который отмечается в первое воскресенье октября.…

7 часов ago

Александр Лукашенко: политика многовекторности никак не отдаляет Беларусь от России

Политика многовекторности никак не отдаляет Беларусь от России. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко заявил…

7 часов ago

Порядок использования автоматических электронных аппаратов

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

7 часов ago