І прыгожа льецца на прасторы слова беларускай мовы

Яркай і запамінальнай падзеяй для навучэнцаў Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы стаў тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

У першы ж дзень работнікі ўстановы адукацыі змаглі праверыць свае веды ў час напісання абласнога дыктанта, навучэнцы – азнаёміцца з выставай “140-годдзе з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа”, прыняць удзел у акцыі “Гавары са мной па-беларуску”.

Вучні 3-9 класаў удзельнічалі ў конкурсе на лепшага чытальніка. Акрамя дыпломаў,  у пераможцаў конкурсу з’явілася магчымасць стаць удзельнікам анлайн-чэленджу “Дзень роднай мовы”. Відэа з іх выступленнямі размешчаны на старонцы ўстановы адукацыі ў сацыяльнай сетцы Instagram. Сваё веданне беларускай мовы школьнікі праверылі падчас правядзення анлайн-віктарыны “Знаўцы роднай мовы” і ўдзелу ў конкурсе “Пішам па-беларуску”.

У час літаратурнай гасцёўні  “З намі Купала і Колас” дзеці з задавальненнем чыталі вершы беларускіх класікаў, знаёміліся з цікавымі звесткамі з іх біяграфіі, у гульнявой форме ўспаміналі творы, з якімі пазнаёміліся на ўроках. Дзевяцікласнікі да гэтага мерапрыемства падрыхтавалі мультымедыйныя прэзентацыі аб беларускіх песнярах,  рэбусы і крыжаванку. Для навучэнцаў пачатковых класаў прайшлі класныя гадзіны, на якіх іх чакалі інтэрактыўныя гульні, віктарыны, творчыя заданні. Вучні даведаліся шмат новага пра роднае слова, беларускую мову, культуру.

Своеасаблівым фіналам стаў музабоз “Беларусь мая музычная”.  Вучні былі прыемна здзіўлены тым, колькі сучасных танцавальных кампазіцый ёсць на беларускай мове!

На працягу тыдня школьнікі ўбачылі і адчулі, наколькі багатая і прыгожая, мілагучная і самабытная беларуская мова. Мерапрыемствы дазволілі яшчэ раз упэўніцца ў тым, што беларусы – самабытны,  таленавіты народ.

Наталля СОКАЛ,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко — педагогическим работникам: обучая и воспитывая детей, вы строите будущее Беларуси

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил педагогических работников с профессиональным праздником - Днем учителя. Об этом…

9 часов ago

5 октября стартует профилактическая акция «Молодёжь за безопасность»

Помочь тем, кто нуждается в заботе, познакомиться с профессией спасателя и найти друзей среди юных…

13 часов ago

Поздравление председателя Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Натальи Кочановой с Днем учителя

Уважаемые учителя, преподаватели и ветераны педагогического труда! От имени Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь и…

17 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Вераніка Фабішэўская: “Заўсёды бачыла сябе толькі настаўнікам”

Залатая восень прыйшла з цэлым букетам выдатных святаў, пачэснае месца сярод якіх займае Дзень настаўніка…

17 часов ago

Паважаныя педагогі і ветэраны педагагічнай працы!

Віншуем вас з Днём настаўніка – святам тых, для каго сэнсам жыцця стала служэнне высакароднай…

18 часов ago

Сезонны гандаль. Восень – шчодрая, прадукцыя – годная

Першы ў гэтым годзе восеньскі кірмаш па вуліцы Слонімскай райцэнтра прайшоў 3 кастрычніка і парадаваў…

2 дня ago