На базе Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прайшло чарговае пасяджэнне клуба “Нам гады не бяда” сумесна з раённым саветам ветэранаў, прысвечанае 80-й гадавіне трагічнай для ўсіх беларусаў падзеі – пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
Разам з вядучымі ўдзельнікі мерапрыемства ўзнавілі храналогію ваенных гадоў у нашай краіне і непасрэдна на Дзятлаўшчыне. Узгадалі страшны 1942 год, калі ў нашым раёне былі знішчаны вёскі Гарадкі, Трахімавічы, Малая Воля, Дубароўшчына, Пушча Ліпічанская. Пагарталі слаўныя старонкі падпольнага і партызанскага руху на Дзятлаўшчыне, які сваёй дзейнасцю наблізіў Перамогу, не абмінулі трагедыю Халакосту і лёс многіх землякоў, бязвінна загінулых на палях бітваў.
У час сустрэчы былі агучаны імёны, якія дзятлаўчанам нельга забываць. Дзевяць Герояў Савецкага Саюза звязалі свой лёс з гісторыяй вызвалення дзятлаўскай зямлі – Барыс Булат, Фёдар Сінічкін, Адам Ляшчынскі, Іван Фурсенка, Ян Фогель, Павел Пятроў, Рыгор Тарасаў, Еўдакія Бяршанская і Іван Сухамлін. Не ўсе яны дажылі да запаветнага дня 11 ліпеня 1944 года, калі Дзятлаўскі раён быў цалкам вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пачалося мірнае жыццё і аднаўленне народнай гаспадаркі.
У памяць аб героях Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнікі мерапрыемства запалілі свечкі і разам праспявалі любімыя песні ваенных часоў.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Уважаемые учителя, преподаватели и ветераны педагогического труда! От имени Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь и…
Залатая восень прыйшла з цэлым букетам выдатных святаў, пачэснае месца сярод якіх займае Дзень настаўніка…
Віншуем вас з Днём настаўніка – святам тых, для каго сэнсам жыцця стала служэнне высакароднай…
Першы ў гэтым годзе восеньскі кірмаш па вуліцы Слонімскай райцэнтра прайшоў 3 кастрычніка і парадаваў…
Восень пафарбавала дрэвы ў жоўты і барвовы колеры, ціха падае лісце, радуюць яркія астры і…
Президент Беларуси Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве. Соответствующие заявления он…