І не сціхне з гадамі боль…

Напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у школах раёна прайшлі памятныя мерапрыемствы і акцыі.

Навучэнцы 9-11 класаў Дварэцкай сярэдняй школы ў рамках рэспубліканскай дэкады грамадзянска-патрыятычных спраў “Афганістан у лёсах нашых землякоў” прынялі ўдзел у раённай акцыі “#Абеліск” па добраўпарадкаванні магілы загінулага ў Афганістане воіна-інтэрнацыяналіста Дзмітрыя Лазовіка. Навучэнцы навялі парадак на месцы пахавання: ачысцілі плітку, тэрыторыю каля магілы.

У Раклевіцкай базавай школе ў шосты школьны дзень у рамках гэтай жа дэкады адбылася сустрэча з ветэранам Афганскай вайны Пятром Савельевічам Хамцом. Вучні пачулі аповед воіна-афганца пра тое, як ён і яго баявыя таварышы выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак у Дэмакратычнай Рэспубліцы Афганістан. Пётр Савельевіч пажадаў дзецям поспехаў у вучобе, спартыўных дасягненняў, моцнага здароўя і заклікаў любіць сваю радзіму, памятаць і берагчы яе гісторыю.

У Хвінявіцкай сярэдняй школе адбылася сустрэча з воінам-інтэрнацыяналістам  Віктарам Мікалаевічам Саўчанкавым. Ён успомніў некаторыя жудасныя моманты яго службы, асабліва калі гіне сябар, з якім яшчэ ўчора спаў у адной палатцы і дзяліў паёк. На пытанне, з якім пачуццём пакідаў Афганістан пасля заканчэння службы, адказаў: “З пачуццём радасці і гонару. Хацелася хутчэй пабачыць родных і сяброў”.

Віктар Мікалаевіч узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета СССР “За службу”.

У Гезгалаўскай сярэдняй школе прайшла экскурсія ў школьны музей “Гісторыя ваеннага гарадка”. Каля фотаэкспазіцыі “Воіны-інтэрнацыяналісты” вучні  8-9 класаў з дапамогай  кіраўніка  школьнага музея ўспомнілі гісторыю падзей вайны ў Афганістане, а таксама факты з біяграфій воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія жывуць у аграгарадку Гезгалы,  –  Вячаслава Вячаслававіча  Касенюка і Віктара Віктаравіча Каско.

У Новаяльнянскай сярэдняй школе валанцёрскім атрадам 10 класа была арганізавана акцыя “Памяць” па навядзенні парадку на магіле воіна-інтэрнацыяналіста Аляксандра Шылава, выпускніка школы, які загінуў пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку ў Афганістане.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей

Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского хозяйства…

40 минут ago

Руководство министерств, Администрации Президента и местная вертикаль. Подробности кадрового дня у Александра Лукашенко

Президент Беларуси Александр Лукашенко 28 сентября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…

1 час ago

Кіберзлачынствы – сувязь праз пакаленні

У Новаяльнянскай гарпасялковай бібліятэцы ў рамках праекта “Правы побач: інтэрактыўны ПЦПІ для ўсіх” і абласной…

2 часа ago

Пазнаёмілі з вакансіямі, нагадалі пра бяспеку

Напярэдадні Дня пажылых людзей Дзятлаўшчына далучылася да агульнарэспубліканскага кірмашу вакансій для пажылых людзей і інвалідаў.…

2 часа ago

Актуальны каментарый. Пад увагай бяспека жыццядзейнасці

Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Павел Ашурык і Андрэй Жамойда прынялі ўдзел у…

3 часа ago

ШколаАктыўнага Грамадзяніна. Беларусь пачынаецца з мяне

У рамках рэспубліканскага інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” для навучэнцаў 8-11 класаў Казлоўшчынскай сярэдняй школы прайшлі тэматычныя…

3 часа ago