І ад цяпла бываюць траўмы

Верасень 2023 года стаў самым цёплым у Беларусі за апошнія 78 гадоў. Прырода падарыла нам не толькі дадатковы месяц лета, але і “адцягнула” пачатак ацяпляльнага сезона.

Аднак ужо з надыходам кастрычніка ў краіне ўсталяваліся досыць прахалодныя дні з пераменнай воблачнасцю і моцнымі парывамі ветру, у сувязі з чым распараджэннем Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта на тэрыторыі раёна праведзена ўключэнне сістэм ацяплення.

Бывае, што ў перыяд уключэння сістэм ацяплення ўзнікаюць аварыйныя сітуацыі, такія як парывы цеплавых сетак.

У сувязі з гэтым Дзятлаўская раённая энергагазінспекцыя нагадвае аб абавязковым выкананні мераў бяспекі па папярэджанні цеплатраўматызму.

ЗАБАРАНЯЕЦЦА:

* спускацца ў адкрытыя цеплавыя камеры, студні, каналы;

* спускацца і перасякаць у неабсталяваных месцах траншэі, каналы, дзе вядуцца работы па пракладцы або рамонце цеплавых сетак;

* набліжацца да прамывін, якія ўтвараюцца ў месцах парываў трубаправодаў бліжэй, чым на 5 метраў;

* дакранацца да трубаправодаў пары і гарачай вады. Неабходна памятаць, што тэмпература гарачай вады можа дасягаць 120 °С, а пары – 300 °С;

* хадзіць, пералазіць праз трубаправоды надземнай пракладкі ў месцах, не абсталяваных пераходнымі масткамі;

* знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад запорнай, ахоўнай арматуры, фланцавых злучэнняў трубаправодаў;

* круціць засаўкі, вентылі і краны на любых трубаправодах;

* пранікаць у памяшканні цэнтральных, індывідуальных цеплавых пунктаў, а таксама ў памяшканні кацельняў;

* набліжацца да месцаў, дзе вядуцца работы па рамонце цеплавых сетак і праводзяцца зварачныя работы.

Пры выяўленні якіх-небудзь парушэнняў у рабоце цеплаўстановак, вонкавых цеплавых сетак, у тым ліку ўцечак сеткавай вады, інтэнсіўных выпарэнняў, правалаў грунту, фактаў адсутнасці накрывак на люках назіральных калодзежаў неабходна неадкладна паведамляць пра гэта ў дыспетчарскія службы энергазабяспечвальных арганізацый.

Памятайце, што любы від энергіі пры няправільным яе выкарыстанні тоіць у сабе патэнцыйную небяспеку, праяўляйце абачлівасць і асцярожнасць.

Таццяна ГЛУБОКАЯ,
дзяржаўны інспектар па энергетычным і газавым наглядзе

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Вакцинация от ВПЧ – важный шаг к здоровому будущему

Вирус папилломы человека – один из самых распространённых вирусов в мире. Большинство заражений происходит незаметно, без…

4 часа ago

На Дзятлаўшчыне стартаваў традыцыйны аб’езд школ

Праз тры тыдні празвіняць першавераснёўскія званкі, і школьнікі сядуць за парты. Цяпер жа ўстановы адукацыі…

4 часа ago

Жніво-2026. У “Граніт-Агра” ўжо трохтысячнікі!

Уборачная кампанія – гэта галоўны экзамен года для ўсіх аграрыяў. Паспяхова здаюць яго хлебаробы Дзятлаўшчыны.…

5 часов ago

Дэлегацыя з Узбекістана наведала Дзятлаўскі раён

У рамках умацавання гандлёва-эканамічнага і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Узбекістан 10-13 жніўня…

6 часов ago

Чувствительные вопросы для людей и бюджета. Александр Лукашенко собрал совещание с руководством Совмина

Президент Беларуси Александр Лукашенко собрал совещание с руководством Совета Министров. На повестку вынесены вопросы, для…

7 часов ago

Ход сельхозработ (инфографика)

Оперативная информация Управления сельского хозяйства и продовольствия райисполкома на утро 11 августа 2026 года. Подписывайтесь…

8 часов ago