Хвіліны душэўнасці. Валянціна Ганчар. Выжыла ў пажары, працавала на ферме

Славяцца прыгажосцю сваіх садоў і палёў вёскі Дзятлаўшчыны, але яшчэ больш яны славяцца працавітымі людзьмі, нездарма кажуць: “Глыбінкай жыве Беларусь”.

Не спыняе сваіх вандровак і аднайменны сацыяльна-культурны праект сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці. Іван Кашко, Ірына Бакшук і Святлана Венская сочаць за календаром, каб не прапусціць важкіх юбілеяў нашых землякоў, каб у свае адметныя дні нараджэння людзі працы атрымалі заслужаныя віншаванні і яркую музычную паштоўку.

На гэты раз артысты накіраваліся ў вёску Хрольчыцы з найлепшымі пажаданнямі для 90-гадовай імянінніцы Валянціны Ганчар з надзеяй пачуць яе асабісты сакрэт даўгалецця. У Круцілавічах да “віншавальнай дэлегацыі” з падарункамі далучыліся старшыня Данілавіцкага сельвыканкама Ігар Кухарэвіч, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ “Граніт-Агра” Кацярына Дубешка і творчы калектыў Данілавіцкага дома культуры.

Юбілярка, дзве яе дачкі і зяць віталі гасцей на прасторным падворку. Для Валянціны Васільеўны ў гэты дзень гучалі самыя шчырыя і сардэчныя словы віншавання – моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, невычэрпнай энергіі, бадзёрасці духу, а кветкі, сувеніры і вясёлыя песні сталі прыемным дапаўненнем да іх.

Імянінніца адгукнулася на просьбу гасцей: расказала ім галоўныя факты сваёй біяграфіі і падзялілася сакрэтам даўгалецця.

Нарадзілася Валянціна ў Таркачах у звычайнай сялянскай сям’і. Калі дзяўчынцы споўніўся месяц, у вёсцы пачаўся страшны пажар, хаты гарэлі адна за другой. Як толькі агонь ахапіў суседскі дом, стала зразумела, што ён не пашкадуе і іх гаспадарку, маці Адальфіна Пятроўна схапіла маленькую Валянціну і занесла на бераг рэчкі ў бяспечнае месца, а сама вярнулася ратаваць маёмасць, праўда, нічога зберагчы тады не ўдалося. За лічаныя гадзіны вёска згарэла датла. Маладая сям’я перабралася ў старэнькую хату на хутар Восекі, каля Хрольчыц. З цягам часу ў бацькоў нарадзіліся яшчэ тры дзяўчынкі, і Валя, як старэйшая, стала нянькай для сваіх сястрычак. У ваеннае ліхалецце іх сям’я, як і іншыя жыхары навакольных хутароў і вёсак, хавалася ад карнікаў у лесе. Пасля вайны пабудавалі хату ўжо ў саміх Хрольчыцах.

Гаспадарка была не вельмі вялікай, але работы юнай Валянціне хапала. Каб зарабіць трохі грошай, яна наймалася да вяскоўцаў жаць жыта, пасвіць жывёлу, дапамагаць у іншых сельскагаспадарчых работах. Па вечарах з матуляй і суседкамі пад народныя песні Валя займалася рукадзеллем – рыхтавала сабе пасаг. Замуж дзяўчына пайшла за простага працавітага хлопца Міхаіла Ганчара з вёскі Рабкі. Сасватала маладых суседка. У мужа быў цярплівы лагодны характар, ён любіў і паважаў жонку, быў надзейнай апорай для сям’і. Разам яны выгадавалі сына Васіля, дачок Ганну і Ірыну.

Усё жыццё Валянціна Васільеўна любіла спяваць, таму, калі брыгадзір калгаса Іосіф Ціхановіч прапанаваў вясковым дзяўчатам стварыць вакальны гурт і ездзіць па суседніх гаспадарках з выступленнямі, яна пагадзілася.

– Наша жыццё было вельмі цяжкае, але вясёлае, песні заўжды надавалі сілаў, – прызнаецца доўгажыхарка і называе песню і працавітасць складальнікамі свайго даўгалецця. – Адпачываць асабліва не было часу. Я рабіла на ферме даглядчыцай, а гэта нялёгкая справа. На шчасце, дома па гаспадарцы вельмі дапамагалі дзеці.

Дочкі, сын, шасцёра ўнукаў і двое праўнукаў і цяпер не пакідаюць Валянціну Васільеўну без падтрымкі і пяшчоты. Ганна і Ірына заўсёды побач з матуляй. Сын Васіль жыве ў Драгічыне, але хоць адзін раз у год абавязкова прыязджае ў бацькоўскую хату.

Маладому пакаленню Валянціна Ганчар пажадала моцнага здароўя, шчасця, павагі, мірнага неба і ўсяго найлепшага.

Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі сектара

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Белорусские аграрии намолотили 4 млн тонн зерна

Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

3 часа ago

Вас памятае свет уратаваны. Жыццё – у ахвяру за дзясяткі жыццяў

Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…

3 часа ago

“Адчыні дзверы ў будучыню для юных фантазёраў”

Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…

4 часа ago

Набор невест ОТКРЫТ!

Мечтаешь примерить белое платье и почувствовать себя невестой, даже если до свадьбы ещё далеко? Или…

4 часа ago

Канікулы-2026. Урок бяспекі з першых рук

У аздараўленчым летніку “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы прайшоў тэматычны дзень “Закон, бяспека і паспяховы…

4 часа ago

В Беларуси выросло пособие по уходу за человеком старше 80 лет или инвалидом I группы

В Беларуси с 1 августа выросло пособие по уходу за пожилым человеком старше 80 лет…

4 часа ago