Customize Consent Preferences

We use cookies to help you navigate efficiently and perform certain functions. You will find detailed information about all cookies under each consent category below.

The cookies that are categorized as "Necessary" are stored on your browser as they are essential for enabling the basic functionalities of the site. ... 

Always Active

Necessary cookies are required to enable the basic features of this site, such as providing secure log-in or adjusting your consent preferences. These cookies do not store any personally identifiable data.

Functional cookies help perform certain functionalities like sharing the content of the website on social media platforms, collecting feedback, and other third-party features.

Analytical cookies are used to understand how visitors interact with the website. These cookies help provide information on metrics such as the number of visitors, bounce rate, traffic source, etc.

Performance cookies are used to understand and analyze the key performance indexes of the website which helps in delivering a better user experience for the visitors.

Advertisement cookies are used to provide visitors with customized advertisements based on the pages you visited previously and to analyze the effectiveness of the ad campaigns.

Творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва працягвае свае віншавальныя падарожжы па Дзятлаўшчыне. У аграгарадку Хвінявічы наведалі Уладзіміра Радомскага, які нядаўна адзначыў 85-годдзе. Артысты падарылі юбіляру любімыя песні яго маладосці, сувеніры. Сустрэча атрымалася цёплая, сяброўская, імяніннік адгукнуўся на просьбу расказаць пра сваё жыццё і сакрэты даўгалецця.

– Я нарадзіўся ў вёсцы Сіратоўшчына. На жаль, яе ўжо няма, але месца, дзе была мая маленькая радзіма, засталося самым дарагім для мяне на зямлі, – пачаў свой аповед мужчына. – Наша сям’я трымала сваю падсобную гаспадарку. Мама насіла прадаваць на рынак у Дзятлава малочныя прадукты, за кошт гэтага нас абувалі і апраналі. Калі мне споўнілася 14 гадоў, раптоўна пайшоў з жыцця бацька. Тады прыйшло ўсведамленне, што я, як адзіны мужчына ў сям’і, павінен быць абаронай і падтрымкай маме і сястры.

Пасля сёмага класа пайшоў працаваць у калгас. На павозках вазілі торф на палі, касілі, сушылі і звозілі ў сцірты сена. Але хацелася набыць больш годную прафесію, і з сябрамі пайшоў вучыцца на вадзіцеля ў горадзе Лідзе. Вучоба была платная, першы ўзнос, як цяпер памятаю, 300 рублёў, грошы пазычылі ў суседа. Мама з сястрой выгадавалі парася, прадалі і так вярнулі доўг. Мае любімыя і дарагія жанчыны падтрымалі мяне, за што я шчыра ім удзячны ўсё жыццё.

Далей была армія. Вучэбка ў Падмаскоўі, сама служба – у горадзе Валгаградзе. Працаваў шафёрам у Гезгалах, нават у Севастопалі, там жа адвучыўся на механіка.

Прыехаўшы аднойчы на адпачынак дадому, на танцах сустрэў даўнюю знаёмую дзяўчыну Валянціну, якая працавала ў горадзе Пяцігорску і таксама прыехала наведаць родных. Валянціну я з дзяцінства ведаў, яна мне падабалася заўсёды і, убачыўшыся, зразумеў, што менавіта яна мая другая палавінка. Сталі перапісвацца, яна запрасіла мяне ў Пяцігорск у госці, там і распісаліся. Вяселле крыху пазней згулялі ў Хвінявічах. Затым вырашылі ўладкавацца бліжэй да дома, пераехалі ў Ліду. Тут я стаў начальнікам калоны. Перавозіў у многія гарады нашай бязмежнай Радзімы разнастайныя тавары. Адпрацаваў шафёрам больш за 45 гадоў. У нас нарадзіліся два сыны. Аляксандр цяпер жыве з сям’ёй у Лідзе, Юрый – у Дзятлаве.

На пенсіі ў горадзе нам стала жыць некамфортна, хоць і мелі сваю дачу. Хацелася ў вёску, на свежае паветра, завесці хатніх жывёл, мы ж у душы так і засталіся вясковымі жыхарамі. І ў 2000 годзе пераехалі жыць у Хвінявічы, купілі дом, завялі гаспадарку. Ад догляду жывёл атрымлівалі вялікае задавальненне.

А сакрэт майго даўгалецця просты. Я лічу сябе шчаслівым чалавекам. Мая прафесія дала магчымасць займацца любімай справай, шмат падарожнічаць, я ажаніўся з каханай жанчынай, у мяне нарадзіліся цудоўныя дзеці, радуюся дасягненням сваіх трох унукаў, маю самых мілых праўнучку і праўнука. Менавіта гэта трэба для шчасця чалавеку.

Маладому пакаленню хачу пажадаць прымаць з удзячнасцю ўсе падарункі лёсу, шанаваць блізкіх, не баяцца цяжкасцяў, быць працавітымі, цярплівымі.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации