Хвіліны душэўнасці. Марыя Вялічка: “Жыву дзеля дзяцей і ўнукаў”

Творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва наведаў 85-гадовую юбілярку, доўгажыхарку вёскі Яхноўшчына Марыю Вялічка, каб павіншаваць жанчыну з цудоўнай датай, падарыць ёй вершы, песні і даведацца пра гісторыю яе жыцця.

Марыя Канстанцінаўна нарадзілася ў сям’і простых сялян, дзе выхоўвалася восем дзяцей. Было цяжка, усім прыходзілася шмат працаваць, каб выжыць, бацькі і дзеці хадзілі ў калгас на розныя работы. Юбілярка скончыла ўсяго 4 класы, а ў 14 гадоў пайшла працаваць даяркай на ферму. У 22 гады выйшла замуж.  Іосіф толькі што дэмабілізаваўся з войска. Прыгожы, статны хлопец у ваеннай форме адразу спадабаўся дзяўчыне.

– Успамінаю нашае вяселле, вянчаліся ў касцёле ў Дзятлаве, –расказвае жанчына. – Уся моладзь ехала на сямі конях з гармонікам. Гулялі тры дні, было вельмі весела. І пражылі мы з Іосіфам Іосіфавічам дружна і шчасліва 55 гадоў, імкнуліся дапамагаць адзін аднаму, разам і на ферме працавалі.

Міналі год за годам, і маладая сям’я набыла найвялікшае багацце – у іх нарадзілася пяцёра дзяцей. За гэта Марыя Канстанцінаўна атрымала заслужаную ўзнагароду – ордэн Маці. А цяпер жанчына пабагацела ўжо на дзесяць унукаў і двух праўнукаў.

– Дапамагала мне гадаваць дзетак мая свякроў Вольга Хляр’янаўна, працавітая, сціплая жанчына, – дзеліцца далей успамінамі юбілярка. – З ёй мы пражылі 22 гады разам. Днём я была на працы, а яна ўпраўлялася па гаспадарцы, гадавала і выхоўвала ўнукаў, бо я была ў дэкрэце толькі два месяцы пасля нараджэння кожнага дзіцяці. Вечарамі мы з ёй ткалі, вязалі, вышывалі. Сям’я была вялікая, але вельмі дружная. Дзеці раз’ехаліся і жывуць хто ў Брэсце, хто ў Мінску, Міроўшчыне, Жукоўшчыне, Бярозаўцы, але мяне не забываюць, часта тэлефануюць, наведваюць.

Жыццё не заўсёды бывае лёгкім і бесклапотным, як хацелася б. Адчула гэта і Марыя Канстанцінаўна, калі моцна захварэў муж і яму ампутавалі ногі. Яна даглядала старэнькую свякроў і мужа-інваліда, але веры ў свае сілы не губляла, хоць і сама перажыла цяжкую форму інсульту.

Юбілярка падзялілася і сваім сакрэтам даўгалецця:

– Гэта, першым чынам, імкненне жыць. Жыць дзеля дзяцей і ўнукаў, не маркоціцца і, вядома, працаваць. Вось і цяпер раніцай устаю, хоць і цяжка, хочацца зноў легчы, але разумею, што спраў шмат. Трэба накарміць кошку Васілісу, сабаку Біма, прапалоць агарод, прыбраць у хаце і двары. Прывыкшы ўсё жыццё шмат працаваць, нават і цяпер хочацца мець вялікую гаспадарку – карову, свіней, хоць сілы ўжо не тыя, ды і дзеці супраць.

З нагоды дня нараджэння любімай матулі і бабулі ўся сям’я сабралася на святочнае застолле, каб выказаць найлепшыя пажаданні і падзякаваць за яе клопат і ўвагу.

– Нашай матулі мы жадаем моцнага здароўя яшчэ на доўгія гады, – зячыць дачка Марыя. – Мы ўсе дружна жадаем, каб мама нас “давяла” да пенсіі, пажаніла ўсіх унукаў, а яны ў нас сталі добрымі людзьмі і занялі дастойнае месца ў жыцці. Усё добрае ў нас адбываецца дзякуючы падтрымцы і яе малітвам. Мы дзякуем ёй за дапамогу і ўдзел у нашым жыцці. Яна ў нас вельмі працавіты і мэтанакіраваны чалавек, няхай яшчэ доўга нас радуе сваёй прысутнасцю.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Массовая уборка озимого ячменя началась в Беларуси

В Беларуси начата массовая уборка озимого ячменя, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского хозяйства и…

2 часа ago

Дзень Дварэцкага сельскага савета

Мерапрыемства з парадкам дня “Аб рабоце Дварэцкага сельскага выканаўчага камітэта і сельскага Савета дэпутатаў па…

3 часа ago

У Дзятлаўскай ЦРБ патушылі пажар і выратавалі пацярпелых

На базе ўстановы аховы здароўя прайшлі тактыка-спецыяльныя вучэнні Дзятлаўскага РАНС. https://www.youtube.com/embed/6KwvqSCjaZY Адпаведна тактычнай задумцы, умоўны…

3 часа ago

Контроль за белорусским «золотом»: как спасатели защищают будущий урожай от огня

Лето – горячая пора не только для аграриев, но и для дятловских спасателей. Пока комбайны…

4 часа ago

Прямая линия

В отделе загса Дятловского районного исполнительного комитета 2 июля с 14.00 до 16.00 в рамках…

5 часов ago

Сертификаты ЦТ начали выдавать в Беларуси сегодня

 Сертификаты централизованного тестирования начали выдавать в Беларуси сегодня, сообщает БЕЛТА. Забрать документ можно в пункте,…

5 часов ago