Хвіліны душэўнасці. Доўгае, цікавае, багатае на выпрабаванні жыццё

З візітам дабра, радасці і песні творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці ў рамках праекта “Глыбінкай жыве Беларусь” сустрэўся з доўгажыхаром з вёскі Пруд Рыгорам Рэмезам.

Культурна-пазнавальную экспедыцыю па сакрэты даўгалецця артысты Ірына Бакшук і Таццяна Палуносік ладзілі сумесна з сакратаром раённага савета ветэранаў Ядвігай Гушча, якая падрыхтавала для доўгажыхара прыемны падарунак ад ветэранскай арганізацыі.

Госці ўпэўніліся, што, нягледзячы на ўзрост, Рыгор Канстанцінавіч у свае 90 “з маленькім хвосцікам” яшчэ поўны сілаў і энергіі, працавіты і пазітыўны чалавек.

Гаспадар быў вельмі рады сустрэчы і шчыра дзякаваў за прыемны песенны сюрпрыз, цёплыя пажаданні, кветкі і падарункі. Работнікі культуры пад жывыя гукі гармоніка выканалі хіты яго маладосці і напоўнілі атмасферу радасцю і пазітывам.

Георгій Канстанцінавіч расказаў артыстам пра пражытае і падзяліўся сакрэтам асабістага даўгалецця, рэцэпт якога аказаўся даволі простым, але такім важным для чалавека – гэта любоў да блізкіх, прыроды і, безумоўна, здаровы лад жыцця.

Наш зямляк сцвярджае, што нарадзіўся ў 1930 годзе тут жа, у вёсцы Пруд, у шматдзетнай сям’і. У час Вялікай Айчыннай вайны бацькі, каб сына не забралі ў германскае рабства, падаючы звесткі, “аднялі” яму 3 гады, сказаўшы, што хлопчык народжаны ў 1933 годзе. Рыгор пражыў доўгае, цікавае, багатае на выпрабаванні жыццё, і кожны перажыты год – гэта яго асабістае багацце, якое цэніцца не столькі за колькасць, колькі за якасць і аптымізм.

Пасля ваеннага ліхалецця на вучобу часу асабліва не заставалася, таму, ледзь скончыўшы чатыры класы, хлопец пайшоў працаваць у сельскую гаспадарку. Узгадвае, што калгасныя палі тады ўзворвалі коньмі, а калі з’явіліся першыя трактары і працаваць на палетках стала лягчэй, юнака перавялі лесніком у калгасны лес, пасля ўтварэння лясгаса – кладаўшчыком на збожжасклад.

У 50-х гадах Рыгор Рэмез быў прызваны на тэрміновую вайсковую службу, якая праходзіла ў савецкай рэспубліцы Малдавіі. Служыў наш зямляк годна і старанна, аб чым сведчыць армейскі фотаздымак, які ён збярог да гэтага часу. На адваротным баку фота – ушанавальны надпіс “за выдатны поспех у баявым жыцці і палітычнай падрыхтоўцы малодшы сяржант Рыгор Канстанцінавіч Рэмез узнагароджваецца асабістым фотаздымкам перад разгорнутым сцягам гонару”.

Пасля арміі ён вырашыў падацца на заробкі, каб, перш чым ажаніцца, займець сякую-такую ўласную маёмасць. Працаваў у Расіі, у Томскай вобласці, на валцы лесу. Калі вярнуўся на малую радзіму, змог набыць сабе абноўкі і ружжо для палявання, якім захапляўся да сталых гадоў. Менавіта свае паляўнічыя прагулкі на прыродзе, чыстае паветра, маляўнічыя краявіды, бадзёрую хаду Рыгор Канстанцінавіч і лічыць тым “жыватворным эліксірам”, які падаўжаў яго даўгалецце.

Склалася ў яго і сямейнае жыццё: з любімай жонкай поруч прайшлі шлях у 60 гадоў, выгадавалі траіх дзяцей, дачакаліся ўнукаў і праўнукаў, і няхай побач ужо няма блізкага чалавека, у бацькоўскую хату прыязджаюць сямейнікі.

Рыгор Рэмез стараецца не скарацца гадам, ён спраўляецца з няхітрымі дамашнімі справамі: сам яшчэ можа насекчы дроваў, абкасіць участак і аптымістычна заключае – “пакрыху працую”.

Няспешна праходзіць сельскае жыццё, асабліва ў цёплыя летнія дзянькі, бавіць якія Рыгор Канстанцінавіч любіць на лаўцы пад раскідзістым дрэвам за размовай з суседкай ці знаёмымі.

– Раней такія лавачкі былі ў Прудзе амаль каля кожнага плоту, – узгадвае доўгажыхар. – Па вечарах уся вёска гула. Збіралася моладзь. Гучала скрыпка ці гармонік, несліся песні, ладзіліся танцы. Я і сам любіў паспяваць. Весела было, не так як цяпер.

З пазіцыі перажытага вопыту Рыгор Рэмез пажадаў сучаснай моладзі трывалых міру і шчасця, а яшчэ – каб бераглі і шанавалі тое, што маюць, уважліва клапаціліся пра старэйшае пакаленне.

Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены сектарам нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

16 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

17 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

19 часов ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

19 часов ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

19 часов ago

ПРО:Безопасность. К чему приводит детская шалость?

28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…

20 часов ago