Грамадскае меркаванне – жывы арганізм, які пастаянна “харчуецца” навінамі з розных крыніц, мае свой настрой, перавагі і перасцярогі.
На жаль, усе мы часцей людзі ўражлівыя, хвалявацца “за кампанію” закладзена ў нашай прыродзе.
І калі на фоне ўсеагульных трывог, якіх ва ўсіх цяпер хапае, адзін з тэлеграм-каналаў піша, што ў магазінах пустыя паліцы і хутка ўжо будзем галадаць, хуценька дастаём грашовую “заначку” і бяжым па мех цукру (не менш!).
Але народная мудрасць не згодна з сучаснымі інфармацыйнымі тэхналогіямі. “Давярай, але правярай”, – падказвае яна. Таму наспеў час правесці невялікі маніторынг харчовых магазінаў райцэнтра.
Наведаўшы магазіны “Санта-Кэш”, “Родны Кут”, “Дабраном “Копеечка”, упэўніваюся: дэфіцыту няма. На паліцах і ў палетах дастаткова крупаў, макаронаў, цукру, солі і мукі, хоць апошнюю актыўна набывалі дзятлаўчане на працягу выхадных (магчыма, людзі рыхтуюцца масава выпякаць велікодныя кулічы). У адным з магазінаў сустракаю ранніх кліентаў, якія таксама прыйшлі па муку, набываюць некалькі кілаграмаў. На пытанне, навошта столькі, адказ просты:
– Бо суседка брала ў запас, дык вось і мы вырашылі, што трэба.
Загадчыца магазіна “Родны кут” Таісія Трайнель запэўнівае, што перабояў з пастаўкамі харчовай прадукцыі ў магазіне няма:
– Цукар у асноўным са Скідзеля, мука розная, у тым ліку лідская, соль з Мазыра пераважна возім. Калі раней рабілі заяўку раз на два тыдні, цяпер, з павышэннем попыту, часцей. Запас крупаў і макаронаў у нас вялікі. Працуем у звычайным рэжыме, з ранейшым асартыментам тавару.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Как Белорусская атомная электростанция способствует развитию электротранспорта, рассказал журналистам министр энергетики Денис Мороз во время…
Белорусские сборные по воднолыжному спорту успешно выступили на чемпионате Европы в возрастных категориях до 14…
В Беларуси 24 августа в отдельных районах страны ожидаются грозы, сообщили БЕЛТА в Республиканском центре…
Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов органов государственной статистики с профессиональным праздником. Об…
В целях предупреждения и профилактики детского дорожно-транспортного травматизма, в период с 25 августа по 5…
Два гады дзятлаўчане з нецярпеннем чакалі адзін з самых пяшчотных, вытанчаных і грацыёзных конкурсаў, які…