Дзятлаўшчына ўключылася ў абласную валанцёрскую акцыю дапамогі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны “Хваля памяці”.
– Акцыя скіравана на падтрымку воінаў-вызваліцеляў, якія падарылі нам мірнае жыццё, – паведаміла першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык. – Яна “рухаецца” па Гродзенскай вобласці адпаведна датам вызвалення раённых цэнтраў. Напрыклад, Дзятлава было вызвалена 9 ліпеня, таму мы ўжо ўключыліся ў акцыю і разам з валанцёрамі БРСМ “Добрае Сэрца” з ліку працоўнай моладзі наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Фёдара Шалеснага з вёскі Лозкі.
Мы павіншавалі Фёдара Васільевіча з Днём вызвалення Дзятлава і мінулым Днём Незалежнасці, падарылі яму кветкі і прадуктовы набор, пацікавіліся, якая яшчэ падтрымка ад моладзі патрэбна.
Прыемна было пагутарыць з ветэранам, які ўзгадаў галоўныя падзеі свайго жыцця, звязаныя з ваенным ліхалеццем, а затым і мірныя будні ў роднай вёсцы.
Падобныя сустрэчы для Фёдара Шалеснага – не рэдкасць, шэфства над ветэранам даўно ўзялі і моладзь, і школьнікі, і мясцовы сельскі савет. Гасцям Фёдар Васільевіч заўсёды рады, бо памяць аб вайне не гасне ў сэрцы ветэрана, а маладое пакаленне не стамляецца дзякаваць яму за мірнае неба над галавой.
Ірына КАЎКЕЛЬ
Фота прадастаўлена раённым камітэтам ГА “БРСМ”
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…
В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…
28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…