16 лістапада ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.
– Сельская гаспадарка заўсёды займала значнае месца ў эканоміцы нашага раёна – зазначыў, віншуючы рэкардсменаў хлебных ніў і перадавікоў прамысловасці старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Дубовік. – Работа хлебароба, механізатара, жывёлавода нялёгкая, але жыццёва неабходная, бо вы клапоціцеся пра харчовую бяспеку краіны. Ваша праца заслугоўвае прызнання і павагі, а кожная ўборачная кампанія складаная па-свойму. Сёлетні сельскагаспадарчы год не стаў выключэннем, аднак вы справіліся з пастаўленымі задачамі.
У адзіным комплексе з сельскай гаспадаркай працуе перапрацоўчая прамысловасць раёна. За апошнія гады тут праведзена значная мадэрнізацыя, што дзаволіла займець новыя магчымасці па вытворчасці якаснай канкурэнтназдольнай прадукцыі.
Асаблівыя словы падзякі – ветэранам, праца якіх пакладзена ў аснову галіны сельскай гаспадаркі раёна, гэта яны перадаюць працоўныя традыцыі моладзі.
Жадаю ўсім прысутным моцнага здароўя, міру, дабрабыту і далейшых поспехаў.
Да словаў віншавання кіраўніка раёна далучыўся яго першы намеснік, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Міхаіл Бабіна. Ён зазначыў, што ў раёне вырашчаны добры ўраджай. Валавы збор зерня склаў 55,4 тысячы тон, у тым ліку 9,3 тысячы тон зерня кукурузы, сярэдняя ўраджайнасць – 34 цэнтнеры з гектара. Лепшых вынікаў у намалотах дабіліся ААТ “Граніт-Агра” і КСУП “Жукоўшчына”. Сярод лепшых па жывёлагадоўлі – ААТ “Граніт-Агра”, КСУП “Жукоўшчына”, КСУП “Хвінявічы”.
Па добрай традыцыі на сцэне Міхаіл Вікенцьевіч уручыў каравай новага ураджаю Аляксандру Дубовіку.
Ад імя Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта і абласнога Савета дэпутатаў дзятлаўчан з прафесійным святам павіншаваў кіраўнік спраў аблвыканкама Ігар Папоў і ўручыў узнагароды.
Гучалі песні, віншаванні, пажаданні. Лепшыя работнікі ў гэты дзень атрымалі заслужаныя ўзнагароды: ад раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў, райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, раённых арганізацый ГА “БРСМ” і “Белая Русь” і сацыяльных партнёраў.
Святочны настрой прысутным дарылі артысты Дзятлаўшчыны і народны ансамбль песні і танца “Свіцязь” Навагрудскага раённага цэнтра культуры.
Ірына СТЫРНІК
Фота Аксаны АНДАЛЮКЕВІЧ
Как Белорусская атомная электростанция способствует развитию электротранспорта, рассказал журналистам министр энергетики Денис Мороз во время…
Белорусские сборные по воднолыжному спорту успешно выступили на чемпионате Европы в возрастных категориях до 14…
В Беларуси 24 августа в отдельных районах страны ожидаются грозы, сообщили БЕЛТА в Республиканском центре…
Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов органов государственной статистики с профессиональным праздником. Об…
В целях предупреждения и профилактики детского дорожно-транспортного травматизма, в период с 25 августа по 5…
Два гады дзятлаўчане з нецярпеннем чакалі адзін з самых пяшчотных, вытанчаных і грацыёзных конкурсаў, які…