У красавіку 2021 года ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы стартаваў новы творчы фотапраект “Адзін дзень з бібліятэкай-бібліобусам. Выпадковыя фотаздымкі”.
Ён будзе працаваць на працягу 2021 года. Кожны выезд перасоўнай бібліятэкі багаты на незабыўныя сустрэчы з мясцовымі людзьмі аддаленых вёсак. У большасці паслугамі такой бібліятэкі карыстаюцца пажылыя людзі. У кожнага з іх свой лёс і цесная сувязь з месцам, дзе яны нарадзіліся і пражылі амаль усё сваё жыццё. Па гісторыях гэтых людзей можна вывучаць гісторыю вёсак.
У пачатку чэрвеня бібліятэкар бібліобуса аддзела абслугоўвання і інфармацыі раённай бібліятэкі Марына Лапушка сумесна з супрацоўнікамі сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці здзейснілі сумесны выезд. Яны завіталі да жыхароў вёсак Сачыўляны, Явар, Белякі. Свабодная вулічная абстаноўка, жывыя стасункі — усё гэта адыгрывае станоўчую ролю і патрэбу ў штодзённым жыцці вяскоўцаў. Такія сустрэчы з кнігай і песняй упрыгожваюць будні, робяць іх больш яркімі і разнастайнымі. Сумесныя мерапрыемствы будуць працягвацца, і наступным разам госці завітаюць да жыхароў іншых вёсак раёна.
Алена ЯКАЎЧЫК,
загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі
Уважаемые учителя, преподаватели и ветераны педагогического труда! От имени Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь и…
Залатая восень прыйшла з цэлым букетам выдатных святаў, пачэснае месца сярод якіх займае Дзень настаўніка…
Віншуем вас з Днём настаўніка – святам тых, для каго сэнсам жыцця стала служэнне высакароднай…
Першы ў гэтым годзе восеньскі кірмаш па вуліцы Слонімскай райцэнтра прайшоў 3 кастрычніка і парадаваў…
Восень пафарбавала дрэвы ў жоўты і барвовы колеры, ціха падае лісце, радуюць яркія астры і…
Президент Беларуси Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве. Соответствующие заявления он…