Дзіцячы сацыяльны прытулак, які працуе на базе сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава, прызначаны для часовага пражывання дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў.
Галоўная задача спецыялістаў установы – аказанне комплекснай сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай дапамогі непаўналетнім, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю. Дзеці могуць быць у прытулку да 6 месяцаў і маюць статус дзяцей, якія знаходзяцца без апекі бацькоў.
Часцей за ўсё ў прытулак трапляюць хлопчыкі і дзяўчынкі з ненадзейных сем’яў, чые бацькі злоўжываюць алкаголем, вядуць амаральны лад жыцця, не займаюцца выхаваннем сваіх сыноў і дачок. Цяпер ва ўстанове знаходзяцца 8 непаўналетніх ва ўзросце ад 4 да 15 гадоў.
Для хлопчыка Антона (імя зменена), якому 13 гадоў, спецыялісты сацыяльна-педагагічнага цэнтра шукаюць замяшчальную сям’ю.
Антон вучыцца ў восьмым класе, ён спакойны і тактоўны, паслухмяны, таварысцкі, заўсёды мае сваё меркаванне, ніколі не адмовіць у дапамозе. У вольны час любіць маляваць, слухаць музыку, гуляць у камп’ютарныя гульні. Ён займаўся ў секцыі па футболе, захапляецца камп’ютарным дызайнам і гісторыяй. Шкодныя звычкі ў Антона адсутнічаюць. Хлопец цікавіцца аўтамабілямі, марыць стаць механікам, вадзіцелем-міжнароднікам. Ён не любіць канфліктаў, стараецца з усімі дамовіцца, знайсці паразуменне. Добрай рысай характару падлетка з’яўляецца ўменне прыслухоўвацца да парадаў старэйшых, аналізаваць свае ўчынкі і рабіць высновы. Пры ўзнікненні пытанняў Антон не саромеецца звяртацца да дарослых, з лёгкасцю дзеліцца сваімі планамі і поспехамі ў школе, аднак не расказвае аб перажываннях.
У сілу жыццёвых абставінаў падлетку неабходны падтрымка і разуменне, цярпенне і павага з боку дарослых, спакойная і дружалюбная сям’я. Прыняць на выхаванне Антона можна праз афармленне апекі, адкрыццё прыёмнай сям’і.
Калі вам неабыякавы лёс гэтага дзіцяці і вы пажадаеце прыняць яго на выхаванне ў сваю сям’ю, звяртайцеся ў сацыяльна-педагагічны цэнтр горада Дзятлава па тэлефоне 8-01563-6-15-25 (Кацярына Сяргееўна Ляўкевіч) або ў аддзел адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама па тэлефоне 8-01563-2-23-71 (Алена Анатольеўна Чайкоўская).
Кацярына ГУБКО,
выхавальніца дзіцячага сацыяльнага прытулка СПЦ горада Дзятлава
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
90 гадоў з дня нараджэння адзначыла сёлета наша зямлячка, жыхарка вёскі Буцвілавічы Надзея Гайдук. Творчы…
На абласных “Дажынках” Ганаровай граматай адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў узнагароджаны наш зямляк – трактарыст-машыніст…
Дзятлаўскі раён стаў пераможцам рэспубліканскага агляду-конкурсу “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм…
Сегодня в 01-26 на линию "101" поступило сообщение о пожаре легкового автомобиля в деревне Засетье…
Работнікі сельскай гаспадаркі Дзятлаўшчыны атрымалі высокія ўзнагароды на “Дажынках-2026” у Карэлічах. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў сёлетняга…
Наталля АВЯРЧУК Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае