Хто перашкаджае працаваць дарожнікам?

Лета – гарачая пара не толькі для аграрыяў і турыстаў, але і для работнікаў дарожнай галіны.

Ад іх штодзённай працы залежыць камфорт мясцовых аўтамабілістаў і гасцей нашага раёна.

Так, для майстра ўчастка № 2 ДРБУ-119 Мікалая Крупіцы тыдзень пачаўся з ямачнага рамонту аўтадарогі ў аграгарадку Вензавец.

– Робім ямачны рамонт асфальтабетоннага пакрыцця па метадзе прапіткі: наліваем бітумную эмульсію і засыпаем яе шчэбнем, – тлумачыць майстар “кухню” дарожных работ. – Калі выязджаем працаваць на аўтадарогу, выконваем увесь неабходны комплекс работ, у тым ліку падсыпку, абкошванне ўзбочын, прафіліраванне, прыбіранне аўтобусных прыпынкаў.

Кожны дзень у дарожнікаў новы аб’ект, а то і не адзін. Толькі за чэрвень яны папрацавалі на 44 дарогах у Дзятлаўскім раёне і прыкладна такой жа колькасці – у Слонімскім. Паралельна са штодзённым утрыманнем аўтадарог, вядуцца і рамонтныя: сёлета было адрамантавана асфальтабетоннае пакрыццё ў санаторыі “Баравічок”, праводзіцца рамонт участка аўтадарогі Карэлічы – Валеўка – Наваельня, паверхневая апрацоўка дарогі Наваельня –Казлоўшчына – Дзераўная.

Аднак ёсць фактары, якія вырываюць дарожнікаў са звыклага рытму працы, адцягваючы на сябе ўвагу – гэта пастаяннае бесперапыннае смеццевае засілле, якое набывае ўнушальныя маштабы. Праблему агучыў у час размовы начальнік планава-тэхнічнага аддзела ДРБУ-119 Сяргей Хайко:

– Па ўсім раёне, недзе больш, недзе менш, людзі складзіруюць бытавое смецце на аўтобусных прыпынках. Ёсць, напрыклад, такі прыпынак у вёсцы Запашка, куды наш майстар з брыгадай выязджае практычна кожныя тры дні прыбіраць смецце. Вывозяць па 5-8 мяхоў, а праз пару дзён усё паўтараецца. Зразумела, гэта не вяскоўцы выкідваюць смецце на прыпынку, сюды прыязджаюць людзі на машынах, верагодна, гараджане. Таксама “сметнік” пры дарозе зрабілі людзі на пасадачнай пляцоўцы паблізу пасёлка Гезгалы: амаль кожны дзень дарожнікам даводзіцца выязджаць, каб прыбіраць рэшткі вячэрніх пасядзелак, якія знаходзяцца на аўтобусным прыпынку нават не ў тары, а раскіданыя ў хаатычным парадку. Зразумела, такія выезды адрываюць дарожнікаў ад выканання асноўных абавязкаў, “забіраюць” бюджэтныя грошы на эксплуатацыю транспарту, якія маглі б быць выкарыстаны больш мэтазгодна. Я ўжо не кажу пра факты вандалізму на прыпынках транспарту, якія раз-пораз таксама здараюцца.

Сяргей Мікалаевіч адзначае, што работнікі службы і мясцовыя ўлады прымаюць меры для выяўлення дарожных “злачынцаў”. Аднак тыя самыя фотапасткі не даюць высокага выніку ў цёмны час сутак. Застаецца спадзявацца на сумленне землякоў, якія перастануць смяціць там, дзе жывуць, або на пільнасць і неабыякавасць іншых, хто, убачыўшы падобныя факты, патэлефануе “куды належыць”.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Марафон нявест зноў на Дзятлаўшчыне!

Два гады дзятлаўчане з нецярпеннем чакалі адзін з самых пяшчотных, вытанчаных і грацыёзных конкурсаў, які…

7 часов ago

Ведае ўчастковы. На чыгунцы будзьце ўважлівыя

Пытанне: якія меры асабістай бяспекі на чыгунцы неабходна выконваць, каб засцерагчы сваё жыццё і маёмасць?…

11 часов ago

Збожжа – у засеках, каравай – на стале

Весела і ўрачыста з песнямі ад мінскай групы “Добрыя людзі”, шчырымі пажаданнямі і заслужанымі ўзнагародамі…

1 день ago

Выгодная подготовка к новому учебному году вместе с официальными дилерами А1!

До начала учебного года осталось совсем немного времени, а значит, сейчас самое время подготовиться к…

1 день ago

Александр Лукашенко о неформальных переговорах с Президентом Мьянмы: обсудили все направления сотрудничества

Президенты Беларуси и Мьянмы во время состоявшейся 20 августа неформальной встречи обсудили все направления сотрудничества.…

1 день ago

Дзятлаўчане на абласной жнівеньскай педагагічнай нарадзе

21 жніўня ў Гродне прайшла традыцыйная штогадовая жнівеньская педагагічная нарада, якая сабрала разам кіруючых работнікаў…

1 день ago