У Дзятлаве ў сярэдняй школе № 1 праходзяць абласныя спаборніцтвы па шахматах сярод хлопцаў і дзяўчат 2008-2011 гадоў нараджэння.
У іх прымаюць удзел дзевяць каманд з усёй Гродзеншчыны. У саставе кожнай – пяць юных шахматыстаў.
Ад Дзятлаўскага раёна выступаюць навучэнцы Казлоўшчынскай сярэдняй школы: Максім Ерамейчык, Мікалай Анісім, Уладзіслаў Барук, Яраслаў Юранаў і Юсціна Скрундзь. Некаторыя з іх – чэмпіёны раёна.
Усе ўдзельнікі згуляюць па восем партый. Спаборніцтвы працягнуцца два дні.
Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga