На стадыёне “Колас” у Дзятлаве прайшоў раённы этап спартыўна-масавага мерапрыемства сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне “Снежны снайпер” на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

У спаборніцтве прынялі ўдзел юныя спартсмены з установаў адукацыі раёна трох узроставых груп: малодшая (2015-2016 г. н.), сярэдняя (2013-2014 г. н.), старэйшая (2011-2012 г. н.). У праграму ўвайшлі спрынтарская гонка і стральба з пнеўматычнай вінтоўкі. Марознае надвор’е дадало бадзёрага настрою спартсменам, і ўсе з поспехам прайшлі дыстанцыю: малодшыя – 1,2 км, сярэднія – 1,8 км, старэйшыя – 2,4 км.


Па выніках двух дзён спаборніцтваў выявілі пераможцаў раённага этапу і спартсменаў, якія прадставяць наш раён на абласным этапе “Снежнага снайпера”. Месцы сярод удзельнікаў размеркаваліся наступным чынам.
У малодшай узроставай групе дзяўчынак пераможцамі сталі: Вольга Касцюк (Казлоўшчынская сярэдняя школа) – 1 месца, Вераніка Лішык (Вензавецкая базавая школа) – 2 месца, Варвара Добыш (Новаяльнянская сярэдняя школа імя А. А. Шаўчук) – 3 месца.

У малодшай узроставай групе сярод хлопчыкаў перамаглі: Павел Грышук (Казлоўшчынская сярэдняя школа) – 1 месца, Кірыл Лубешка (Новаяльнянская сярэдняя школа імя А. А. Шаўчук) – 2 месца, Дамір Анушкевіч (Круцілавіцкая базавая школа) – 3 месца.
У сярэдняй узроставай групе дзяўчат лепшымі сталі: Сафія Муха (Хвінявіцкая сярэдняя школа) – 1 месца, Паліна Конышава (Казлоўшчынская сярэдняя школа) – 2 месца, Любоў Лаўрукевіч (сярэдняя школа № 3 г. Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча) – 3 месца.

У сярэдняй узроставай групе юнакоў Дзяніс Глубокі (Хвінявіцкая сярэдняя школа) заняў 1 месца, Уладзіслаў Войтка (Казлоўшчынская сярэдняя школа) – 2 месца, Іван Бялятка (Казлоўшчынская сярэдняя школа) – 3 месца.

У старэйшай узроставай групе дзяўчат пераможцамі сталі: Ганна Грышук (Казлоўшчынская сярэдняя школа) – 1 месца, Валерыя Жых (Новаяльнянская сярэдняя школа імя А. А. Шаўчук) – 2 месца, Ксенія Лагуцік (Казлоўшчынская сярэдняя школа) – 3 месца.

У старэйшай узроставай групе юнакоў перамаглі: Кірыл Медзелеў (сярэдняя школа № 3 г. Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча) – 1 месца, Кірыл Лісоўскі (Круцілавіцкая базавая школа) – 2 месца, Дзяніс Вашкевіч (Хвінявіцкая сярэдняя школа) – 3 месца.
Святлана ГРЫШЫНА
Фота арганізатараў
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga