Пра гэта расказала галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Чарняк:

– Згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 9 сакавіка 2026 года № 113 “Аб матэрыяльнай дапамозе асобным катэгорыям грамадзян да Дня Перамогі ў 2026 годзе” матэрыяльная дапамога будзе аказана атрымальнікам пенсіі ад Рэспублікі Беларусь і з іншых дзяржаў, якія пастаянна жывуць у нашай краіне, у адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь у галіне сацыяльнага (пенсійнага) забеспячэння.

Грашовыя сумы ў памеры 5000 рублёў будуць выплачаны інвалідам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, асобам, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях па абароне Айчыны да 3 верасня 1945 года.

Сумы ў 2500 рублёў выплацяць:

— асобам, узнагароджаным ордэнамі або медалямі СССР за самаадданую працу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны;

— асобам, якія працавалі на аб’ектах супрацьпаветранай абароны, мясцовай супрацьпаветранай абароны, на будаўніцтве абарончых збудаванняў, марскіх баз, аэрадромаў і іншых ваенных аб’ектаў у межах тылавых граніц дзеючых франтоў, на прыфрантавых участках чыгунак і аўтамабільных дарог;

— асобам, якія працавалі на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях горада Ленінграда ў перыяд блакады з 8 верасня 1941 года па 27 студзеня 1944 года і ўзнагароджаным медалём “За абарону Ленінграда”, а таксама асобам, узнагароджаным знакам “Жыхару блакаднага Ленінграда”.

Выплаты ў памеры 1500 рублёў атрымаюць члены сем’яў ваеннаслужачых, партызан і падпольшчыкаў, загінулых, памерлых, зніклых без вестак у гады Вялікай Айчыннай вайны (мужы, якія не ўступілі ў новы шлюб, дзеці-інваліды з дзяцінства (у тым ліку усынаўлёныя, удачароныя), іншыя ўтрыманцы, якім устаноўлена павышэнне пенсіі на пазначаных падставах у адпаведнасці з заканадаўствам);

— былыя вязні, у тым ліку непаўналетнія, фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета, а таксама былыя непаўналетнія вязні іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны, якім устаноўлена павышэнне пенсіі на пазначанай падставе ў адпаведнасці з заканадаўствам;

— інваліды з дзяцінства з-за ранення, кантузіі, калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны або наступствамі ваенных дзеянняў.

Матэрыяльная дапамога будзе аказвацца ў перыяд з 4 па 8 мая 2026 года ў парадку, устаноўленым заканадаўствам для выплаты пенсій. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама па адрасе: г. Дзятлава, вул. Кастрычніцкая, 56 або па тэлефоне 3-03-20.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

13 часов ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

13 часов ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

14 часов ago

Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…

14 часов ago

Макроэкономическая стабильность и повышение качества жизни. Александр Лукашенко назвал базовые цели ЕАЭС

Президент Беларуси Александр Лукашенко на заседании Высшего Евразийского экономического совета назвал базовые цели ЕАЭС, передает корреспондент БЕЛТА. "Реагировать…

15 часов ago

Программа заключительных мероприятий XV Республиканского фестиваля национальных культур

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

15 часов ago