Пра гэта расказала галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Чарняк:

– Згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 9 сакавіка 2026 года № 113 “Аб матэрыяльнай дапамозе асобным катэгорыям грамадзян да Дня Перамогі ў 2026 годзе” матэрыяльная дапамога будзе аказана атрымальнікам пенсіі ад Рэспублікі Беларусь і з іншых дзяржаў, якія пастаянна жывуць у нашай краіне, у адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь у галіне сацыяльнага (пенсійнага) забеспячэння.

Грашовыя сумы ў памеры 5000 рублёў будуць выплачаны інвалідам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, асобам, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях па абароне Айчыны да 3 верасня 1945 года.

Сумы ў 2500 рублёў выплацяць:

– асобам, узнагароджаным ордэнамі або медалямі СССР за самаадданую працу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны;

– асобам, якія працавалі на аб’ектах супрацьпаветранай абароны, мясцовай супрацьпаветранай абароны, на будаўніцтве абарончых збудаванняў, марскіх баз, аэрадромаў і іншых ваенных аб’ектаў у межах тылавых граніц дзеючых франтоў, на прыфрантавых участках чыгунак і аўтамабільных дарог;

– асобам, якія працавалі на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях горада Ленінграда ў перыяд блакады з 8 верасня 1941 года па 27 студзеня 1944 года і ўзнагароджаным медалём “За абарону Ленінграда”, а таксама асобам, узнагароджаным знакам “Жыхару блакаднага Ленінграда”.

Выплаты ў памеры 1500 рублёў атрымаюць члены сем’яў ваеннаслужачых, партызан і падпольшчыкаў, загінулых, памерлых, зніклых без вестак у гады Вялікай Айчыннай вайны (мужы, якія не ўступілі ў новы шлюб, дзеці-інваліды з дзяцінства (у тым ліку усынаўлёныя, удачароныя), іншыя ўтрыманцы, якім устаноўлена павышэнне пенсіі на пазначаных падставах у адпаведнасці з заканадаўствам);

– былыя вязні, у тым ліку непаўналетнія, фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета, а таксама былыя непаўналетнія вязні іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны, якім устаноўлена павышэнне пенсіі на пазначанай падставе ў адпаведнасці з заканадаўствам;

– інваліды з дзяцінства з-за ранення, кантузіі, калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны або наступствамі ваенных дзеянняў.

Матэрыяльная дапамога будзе аказвацца ў перыяд з 4 па 8 мая 2026 года ў парадку, устаноўленым заканадаўствам для выплаты пенсій. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама па адрасе: г. Дзятлава, вул. Кастрычніцкая, 56 або па тэлефоне 3-03-20.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Проведите выходные в безопасности
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!

Похожие публикации