У аграсядзібе “Каля дуба” Сяргея і Жанны Калпінскіх, што ў Цяцейках, сустрэлі Хрышчэнне Гасподняе. Малебен, прысвечаны вялікаму праваслаўнаму святу, і асвячэнне вады тут чацвёрты год запар праводзіць настаяцель храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы аграгарадка Дварэц іерэй Сергій Антошкаў.

Родныя, сябры і знаёмыя гаспадароў сядзібы, а таксама ўсе жадаючыя сабраліся ля вадаёма, каб малітвай і традыцыйным абрадам ушанаваць вялікае хрысціянскае свята, калі бязгрэшны Ісус увайшоў у воды Іардана і асвяціў іх; час, калі Іардан мяняе сваё цячэнне, а вада валодае цудадзейнымі ўласцівасцямі. Да іх далучыліся вучні Раготнаўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы, тым самым атрымаўшы ўрок духоўнага выхавання на практыцы. Па завяршэнні малебна айцец Сергій асвяціў ваду і патлумачыў прысутным сэнс духоўнай падзеі і выкарыстання хрышчэнскай вады:

— Прыносячы дахаты асвечаную ваду, не стаўце яе ў далёкі закуток, старайцеся выкарыстоўваць часцей, нават у гаспадарчых патрэбах. Дастаткова адной кроплі асвячонай вады, каб асвяціць вялікую колькасць вадкасці.

Госці аграсядзібы “Каля дуба” мелі магчымасць, згодна са святочнай традыцыяй Вадохрышча, акунуцца ў загадзя падрыхтаванай іардані (палонцы, высечанай у форме крыжа для водаасвячэння), а пасля пачаставацца духмяным чаем на зёлках з гаспадынінымі гасцінцамі.

IMG_2135а

IMG_2123а

IMG_1986a

IMG_1994a

IMG_2000a

IMG_2004a

IMG_2017a

IMG_2025a

IMG_2077a

IMG_2044a

 

IMG_2054a

IMG_2116а

IMG_2126ф

IMG_2128ф

IMG_2129а

IMG_2178ф

_MG_2161а

_MG_2163а

Тэкст і фота Н. Авярчук

About Author
Оверчук Н.
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

20 марта, 2025
Церемония инаугурации Президента Беларуси состоится 25 марта
«Встречная полоса!»

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации