Хочацца жыць пад мірным небам

Як заўсёды, урачыста і святочна беларусы сустрэлі сёлета Дзень Перамогі: са словамі пашаны і ўдзячнасці франтавікам, партызанам, работнікам тылу, з песнямі і вершамі, з вахтамі памяці і ўскладаннем кветак да мемарыялаў і абеліскаў, з нясгасным Вечным агнём.

Зусім іншая “карціна” складваецца ў краінах-суседках. Гэтыя падзеі і тэндэнцыі вельмі трапна апісаў у сваім выступленні на цырымоніі ўскладання кветак да манумента Перамогі ў дзень 77-й гадавіны Вялікай Перамогі Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

Сваімі меркаваннямі наконт яго выступлення, падзей у свеце, уласных адносінаў да Дня Перамогі падзяліліся дзятлаўчане.

– Сёлетняе выступленне Прэзідэнта было вельмі глыбокім, мудрым і, у той жа час, эмацыянальным. Кіраўнік нашай краіны адрасаваў яго не толькі беларусам, ён падкрэсліў, што хоча, каб яго думкі былі пачуты далёка за межамі Беларусі, перш за ўсё на Захадзе.

Сапраўды трывожна, што ў большасці, здавалася б, цывілізаваных краін прадпрымаюцца спробы перапісаць гісторыю Вялікай Айчыннай вайны. Поўнасцю згодны з думкай Аляксандра Лукашэнкі, што, “выкарыстоўваючы сёння фашызм, нацызм на Украіне, яны (краіны Захаду) заўтра будуць змагацца супраць яго, таму што ён не можа быць замкнёны межамі адной дзяржавы… ён захлысне ўсю Еўропу”, адзначыла Ганна Харлінская, загадчыца сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.

– Мы, беларусы, мірныя людзі, і ўсім нам хочацца жыць пад мірным небам, таму кожнае 9 Мая сустракаем як вялікае свята. Сёлета ў гэты дзень мы зноў стаялі на сцэне, спявалі песні мінулых гадоў аб Вялікай Перамозе і подзвігах савецкага народа. Радкі гэтых музычных твораў не выкрасліць ні з нашай памяці, ні з нашага сэрца. Мы верым, што, пакуль яны гучаць майскімі святамі ў нашых гарадах, іх успрымае і запамінае маладое пакаленне беларусаў, нашы пераемнікі і прадаўжальнікі гісторыі роднай краіны. Мы шчыра жадаем, каб над нашай Беларуссю і галовамі нашых дзяцей было толькі спакойнае мірнае неба, – дапоўніла Іна Юганава, кіраўнік народнага ансамбля песні і музыкі “Ятранка”.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Александр Губко: от деревни Ходевляны до вершин медицинской науки

У каждого края есть имена, которые выходят далеко за пределы родных границ, становясь предметом гордости…

21 минута ago

Cоциальные работники обеспечены теплыми жилетами со светоотражающими элементами

С наступлением осенне-зимнего периода социальные работники и помощники по уходу отделения социальной помощи на дому…

27 минут ago

Александр Лукашенко в Могилевской области ознакомится с реализацией проектов в сфере АПК

Президент Беларуси Александр Лукашенко совершит рабочую поездку в Могилевскую область, где ознакомится с реализацией современных…

45 минут ago

Мая Дзятлаўшчына. Адкрыты новы ФАП у вёсцы Руда Яварская

Жыхары вёскі Руда Яварская атрымалі цудоўны падарунак да 7 лістапада. https://www.youtube.com/embed/L4pgyoMLO2A Напярэдадні свята з удзелам…

1 час ago

Актуальны каментарый. Час перайсці ад словаў да спраў

Член Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, начальнік…

7 часов ago

Дзятлаўшчына маладая. Упэўнены старт – на малой радзіме

Ці ёсць перспектывы ў вёсцы? Аб гэтым варта спытацца ў маладых спецыялістаў раёна, якія прыходзяць…

7 часов ago