Хлуслівая эйфарыя вейпінга

Любая форма курэння суправаджаецца фарміраваннем фізічнай і псіхалагічнай залежнасцяў.

Гэта абумоўлена сінтэзам рэчываў, дзякуючы якім з’яўляецца адчуванне лёгкай эйфарыі. Сам працэс уяўляе для курцоў рытуал, які нібыта дапамагае зняць стомленасць і прыўносіць у стасункі лёгкасць і натуральнасць. Датычыцца гэта не толькі традыцыйных цыгарэт, але і вейпаў.

Небяспека вадкасцяў для электронных цыгарэт (вейпаў) знаходзіцца ў іх саставе – у яго ўваходзяць гліцэрына, прапіленгліколь і араматычныя дадаткі, а некаторыя напаўняльнікі ўтрымліваюць нікацін. Дарэчы, як паказалі даследаванні, колькасць нікаціну не заўсёды адпавядае таму, што заяўлена вытворцам. Нікацін, як вядома, запавольвае развіццё галаўнога мозгу, дрэнна ўплывае на памяць, канцэнтрацыю, самакантроль. Іншымі пабочнымі эфектамі, у тым ліку ад пастаяннага курэння вейпа, навукоўцы лічаць паслабленне імунітэту, пашкоджанне тканак лёгкіх і сэрца. Пры курэнні электронных цыгарэт у арганізм трапляюць канцэрагенныя рэчывы, якія павышаюць рызыку развіцця анкалагічных захворванняў, а таксама такія злучэнні, як акралеін (падчас Першай сусветнай вайны выкарыстоўваўся ў якасці хімічнай зброі) і дыяцэтыл, які спрыяе цяжкаму паражэнню органаў дыхальнай сістэмы. Пры награванні гліцэрына і прапіленгліколь у вадкасцях для вейпаў утвараюць злучэнні, якія выдзяляюць фармальдэгід, што павышае рызыку развіцця раку.

Медыцынскія даследаванні пацвярджаюць, што шкода ад электронных цыгарэт супастаўная з наступствамі традыцыйнага курэння, таму вейп нельга разглядаць як менш шкодную альтэрнатыву цыгарэтам. А ва ўмовах распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі дадатковая нагрузка на органы дыхальнай сістэмы можа мець самыя сур’ёзныя наступствы.

Таццяна КАСІЛА,
памочнік доктара-эпідэміёлага Дзятлаўскага райЦГЭ

Фота з адкрытых крыніц

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Тэрыторыя бяспекі. Яны выбралі пажарную службу

Сіла ратаўнікоў – у традыцыях і пераемнасці пакаленняў. Пакуль людзі маюць патрэбу ў дапамозе, на…

2 часа ago

25 ліпеня – Дзень пажарнай службы

Паважаныя работнікі органаў і падраздзяленняў МНС, ветэраны пажарнай службы! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным…

2 часа ago

Дзень пажарнай службы – у Дзятлаўскім РАНС

Ратаўнікі Дзятлаўшчыны прынялі ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных Дню пажарнай службы. Гасцямі святочнага канцэрта сталі…

15 часов ago

Як аформіць імігранта на работу?

У Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце прайшоў семінар па тэме “Аб парадку прыцягнення замежнай рабочай сілы…

16 часов ago

Прынялі ўдзел у акцыі “Павер у сябе!”

У рамках акцыі “Павер у сябе!” у Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна адбылася прафарыентацыйная…

16 часов ago

«Чтобы не утонули в волоките». Лукашенко собрал совещание по реализации ключевых инвестпроектов за рубежом

Президент Беларуси Александр Лукашенко собрал совещание о путях ускорения работы по ключевым инвестиционным проектам с…

18 часов ago