Паспяхова ідзе ўборка збожжавых на палях Дзятлаўскага раёна.
Актыўна і вынікова працуюць на сёлетнім жніве хлебаробы гаспадарак.
З прыемных віншаванняў пачаўся гэты працоўны тыдзень у камбайнавых экіпажаў і вадзіцеляў, занятых на адвозцы збожжа.
На тысячны рубеж амаль адначасова выйшлі тры камбайнавыя экіпажы “Граніт-Агра”: Аляксей Лашкоўскі і Аляксандр Мазюк – 1 082 тоны, Аляксандр Паршук і Андрэй Літвінскі – 1017 тон і сямейны экіпаж Сіневічаў – 1 061тона. Усе яны працуюць на камбайнах “КЗС-1218”.
Акрамя камбайнераў, тысячнікамі таксама сталі вадзіцелі на адвозцы зерня Дзмітрый Маліка і Валерый Крысанаў з ААТ “Граніт-Агра”, Мікалай Мішчук з КСУП “Войневічы”, Ігар Візгір з КСУП “Жукоўшчына” і Дзмітрый Муха з КСУП “Хвінявічы”.
Камбайнераў і вадзіцеляў-тысячнікаў павіншавалі першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Віталій Шулейка, старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, старшыні сельгаспрадпрыемстваў і лідары іх прафкамаў.
Пераможцам былі ўручаны падзякі, граматы, грашовыя прэміі, вымпелы, каштоўныя падарункі, кветкі.
Звяртаючыся да ўдзельнікаў жніва, Віталій Шулейка падзякаваў перадавікам за добрасумленную працу. Ён адзначыў, што ў гаспадарках раёна працуюць сапраўдныя прафесіяналы, многім з якіх па сілах дасягнуць намалоту ў тысячу і больш тон.
Поспехаў у працоўным спаборніцтве пажадаў хлебаробам старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак.
Несумненна, што праз колькі дзён спіс камбайнераў і вадзіцеляў-тысячнікаў папоўніцца новымі імёнамі.
Вольга ЮШКЕВІЧ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…
В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…
28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…