Cпецыяльны каардынатар місіі АБСЕ, намеснік старшыні ПА АБСЕ Кент Харстэд па выніках візіту ў Беларусь выказаў удзячнасць беларускім уладам за цеснае супрацоўніцтва з наглядальнікамі АБСЕ, паведамілі БЕЛТА ў ПА АБСЕ.

“Я ўдзячны беларускім уладам за іх своечасовае запрашэнне і цеснае супрацоўніцтва з наглядальнікамі АБСЕ. Гэта выбарчая кампанія з’яўляецца паваротным момантам для Беларусі”, – заявіў Кент Харстэд.

У Мінску 21 і 22 верасня прайшлі сустрэчы Харстэда з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем, са старшынёй Цэнтрвыбаркама Лідзіяй Ярмошынай, з членамі дэлегацыі Беларусі ў ПА АБСЕ, якую ўзначальвае намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі. Спецыяльны каардынатар сустракаўся і з членамі доўгатэрміновай місіі БДІПЧ АБСЕ, а таксама з лідарамі апазіцыі. Акрамя таго, ён наведаў Гомель, дзе прайшлі сустрэчы са старшынёй гарвыканкама Пятром Кірычэнкам, з членамі мясцовага выбаркама, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці.

Харстэд таксама адзначыў, што трэба прадаставіць усім грамадзянам аднолькавыя магчымасці ўдзелу ва ўсіх этапах выбарчай кампаніі.

Як удакладнілі ў ПА АБСЕ, Харстэд узначаліць работу прыкладна 450 кароткатэрміновых наглядальнікаў, уключаючы каля 50 парламентарыяў з 22 краін. Яны будуць працаваць у дзень галасавання па ўсёй краіне.

Logo BelTA

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации