У горадзе Пружаны (Брэсцкая вобласць) праходзіць турнір у старэйшай узроставай групе дывізіёна “Б” рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі “Залатая шайба” на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

У турніры ад Гродзенскай вобласці ўдзельнічае каманда Дзятлаўскага раёна. Яна спаборнічае ў групе з камандамі Пружанскага раёна (Брэсцкая вобласць) і горада Лельчыцы (Гомельская вобласць).

Ужо прайшлі два матчы. У першым дзятлаўчане абыгралі пружанскіх хлопцаў з лікам 9:0. Другі матч дзятлаўчан завяршыўся нічыёю з камандаю Лельчыцаў – 0:0.

Хто стане пераможцам у групе і выйдзе ў фінал будзе вырашацца ў матчы камандаў Пружанскага раёна і горада Лельчыцы. Дзятлаўчан задаволіць нічыя паміж сапернікамі, або перамога каманды з Лельчыцаў (што найбольш верагодна) з розніцаю шайбаў, якая будзе меншая за 9.

Такім чынам, дзятлаўчанам сёння застаецца толькі чакаць і падтрымліваць каманду гаспадароў.

Дарэчы, у малодшай узроставай групе перамагла каманда “Арляняты” з аграгарадка Орля Шчучынскага раёна.

Б. ВАРНА

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации