З 4 па 8 красавіка на Дзятлаўшчыне праводзіцца асноўны этап рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Дом без гвалту!”

На жаль, сямейны гвалт не заўсёды і не ўсімі ўдзельнікамі працэсу правільна ўспрымаецца і ацэньваецца. Тым не менш, кожны тыдзень супрацоўнікі міліцыі нашага раёна выяўляюць факты нанясення цялесных пашкоджанняў як дарослым, так і дзецям.

Хатнія агрэсары павінны памятаць, што за падобныя ўчынкі прадугледжана пакаранне.

За наўмыснае нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання (небяспечнага для жыцця або якое выклікала страту зроку, слыху, органа ці яго функцыі, спыненне цяжарнасці, псіхічнае расстройства ці іншае расстройства здароўя, спалучанае з устойлівай стратай агульнай працаздольнасці не менш чым на адну трэць або выклікала расстройства здароўя, звязанае з траўмаваннем касцей шкілета на 4 месяцы, ці паслужыла знявечанню твару ці шыі) прадугледжваецца абмежаванне волі на 3-5 гадоў ці пазбаўленне волі на 4-8 гадоў.

Адказнасць за нанясенне цялесных пашкоджанняў пры абцяжарваючых абставінах – пазбаўленне волі на 5-10 гадоў або ад 5 да 15 гадоў.

За менш цяжкія цялесныя пашкоджанні прадугледжаны штраф або папраўчыя работы да 2 гадоў, або арышт да 6 месяцаў, ці абмежаванне волі да 3 гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.

Калі ж гэта дзеянне ўчынена групай асобаў ці з катаваннем або агульнанебяспечным спосабам, вінаватых чакае абмежаванне волі да 5 гадоў або пазбаўленне волі ад аднаго да 5 гадоў.

Вызначана адказнасць за наўмыснае нанясенне лёгкага цялеснага пашкоджання – гэта грамадскія работы, або штраф, або папраўчыя работы да аднаго года, або арышт да 3 месяцаў.

Аляксандр БІЛЬ,
начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Актуальны каментарый. Час перайсці ад словаў да спраў

Член Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, начальнік…

5 часов ago

Дзятлаўшчына маладая. Упэўнены старт – на малой радзіме

Ці ёсць перспектывы ў вёсцы? Аб гэтым варта спытацца ў маладых спецыялістаў раёна, якія прыходзяць…

5 часов ago

Игорь Жук: «Для будущих поколений модель коллективной ответственности станет залогом стабильного и безопасного мира»

Такое мнение выразил член Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Игорь Жук, комментируя выступление Главы…

5 часов ago

Абараніце сябе – спыніце дыялог

Лічбавыя тэхналогіі трывала ўвайшлі ў паўсядзённае жыццё. З імі камфортна, аднак не варта забываць пра…

6 часов ago

Аб занятасці насельніцтваі налічанай заработнай плаце работнікаў Дзятлаўскага раёна

У эканоміцы Дзятлаўскага раёна ў студзені-верасні 2026 года было занята 9,5 тысячы чалавек. Намінальная налічаная…

22 часа ago

Прафарыентацыя. У гасцях у “Перамогі”, або Як нараджаецца раёнка

На гэтым тыдні рэдакцыя Дзятлаўскай раённай газеты расчыніла свае дзверы для самых юных і дапытлівых…

22 часа ago