У Лідзе адбыўся матч 1/4 фіналу адкрытага чэмпіянату горада па міні-футболе паміж дзятлаўскай камандай “Граніт-Агра” і мясцовай “ЖКГ”.

Лік у футбольным паядынку адкрылі дзятлаўскія футбалісты: мяч забіў Павел Лішык. Камунальнікі даволі хутка адыграліся, аднак “двоечка” ад Івана Русіна і Уладзіміра Ганчара зноў вывела дзятлаўчан наперад – 2 : 1.

Перад перапынкам лідскім футбалістам удалося два разы паразіць вароты нашай каманды і скончыць першы тайм з мінімальнай перавагай. У другой палове матча футбалісты з “ЖКГ” прадоўжылі пераможную серыю і адарваліся ад “Граніт-Агра” на два мячы, на што дзятлаўчане адказалі толькі адным голам: адзначыўся Дзяніс Трафімчык. Выніковы лік сустрэчы – 4 : 3 – “вікторыя” ў камунальнікаў.

На жаль, для дзятлаўскай каманды “Граніт-Агра” чэмпіянат завяршыўся. Чарговымі паўфіналістамі сталі футбалісты з “ЖКГ”.

###

У Дзятлаве на пляцоўцы са штучным пакрыццём каля стадыёна “Колас” прайшлі чарговыя матчы адкрытага зімовага гарадскога чэмпіянату па міні-футболе.

Па выніках апошняга тура новаяльнянскія футбалісты згулялі ўнічыю з дзятлаўчанамі з каманды “Ізакам” – 1 : 1, з розніцай у чатыры мячы святкавалі перамогу над мясцовымі футбалістамі з “ПСЖ” – 6 : 2.

У той жа час “Ізакам” усухую разграміў дынамаўцаў з Дзятлава – 11 : 0.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Фота з https://vk.com/lida_champ і Уладзіміра ГАНЧАРА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Предлагаемые новации в сфере лицензирования стали темой совещания у Президента

Президент Беларуси Александр Лукашенко собрал совещание по вопросам лицензирования отдельных видов деятельности. На рассмотрение вынесен…

52 минуты ago

В Дятловском районе подростки украли у рыбаков снасти

27 августа двое жителей Дятловского района рыбачили ночью на Гезгаловском водохранилище. Ближе к утру мужчины…

3 часа ago

Безопасность детей — в руках родителей

Дятловские спасатели встретились с родителями учащихся Козловщинской средней школы и Гезгаловской средней школы имени М.И.Неделина,…

3 часа ago

Нотариус нотариальной конторы проведет прямую телефонную линию

15 сентября с 11.00 до 12.00 нотариус нотариальной конторы Дятловского района Жанна Николаевна Сёмуха проведет…

4 часа ago

Ко Дню народного единства в Дятловском историко-краеведческом музее откроется постоянная тематическая экспозиция

https://www.youtube.com/embed/GDnUxWMo4vU Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga   #нашелучшее #нашалепшае #РАЗАМ #17Верасня #МЫедины #адзiннарод

7 часов ago

10 верасня – Сусветны дзень прадухілення самагубстваў. Як заўважыць, пагаварыць з дзіцем і своечасова звярнуцца па дапамогу

Сучаснае жыццё напоўнена выклікамі, і часам эмацыйная нагрузка становіцца непасільнай. Важная тэма, з якой сутыкаюцца…

7 часов ago