Гульня стартуе – цягніце білецік

У Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна прайшла сустрэча ўдзельнікаў клуба “Познай-ка”, які працуе на базе аб’яднання “Нам гады не бяда”.

Мудрыя людзі кажуць, што вучыцца ніколі не позна, бо на працягу ўсяго жыцця чалавек імкнецца да новага. Клуб “Познай-ка” быў створаны, каб людзі залатога ўзросту бавілі вольны час цікава і з карысцю. Удзельнікі клуба любяць падарожнічаць і ў час экскурсій даведвацца новыя факты з гісторыі дзятлаўскага краю і краіны ў цэлым. З прыходам у клуб новых удзельнікаў, у ліку якіх ветэран педагагічнай працы, краязнаўца Міхаіл Лук’янчык, з’явілася магчымасць выкарыстоўваць іншыя формы правядзення сустрэч. Кіраўнік аб’яднання Галіна Касцюк прапанавала праводзіць іх у фармаце пасяджэнняў клуба знатакоў.

Нядаўна прайшла першая такая сустрэча. Міхаіл Лук’янчык падрыхтаваў некалькі дзясяткаў цікавых пытанняў і згадзіўся быць вядучым-экспертам. У журы запрасілі спецыялістаў Цэнтра Алену Якаўчык, Наталлю Адамчык, да іх далучылася наведвальніца аб’яднання “Нам гады не бяда” Ірына Варабей.

Удзельнікі клуба “Познай-ка” з дапамогай жараб’ёўкі падзяліліся на дзве каманды – “Васілёк” і “Незабудкі”. Іх капітанамі былі выбраны Наталля Лазука і Расціслаў Баравік. Невялікая размінка з пытаннямі пра Рэспубліку Беларусь настроіла ігракоў на сур’ёзны лад.

Нарэшце Міхаіл Лука’янчык даў старт інтэлектуальным спаборніцтвам. Пытанні каманды выбіралі таксама метадам жараб’ёўкі. Варта зазначыць, што пераважна яны тычыліся гісторыі, культуры, фальклору нашай краіны, знакамітых землякоў, некаторыя былі звязаны непасрэдна з Дзятлаўшчынай, што асабліва актуальна ў Год малой радзімы.

Якія вуліцы горада Дзятлава названы імёнамі Герояў Савецкага Саюза? Што з’яўляецца сімвалам народнага свята Зялёныя Святкі? Які горад быў першай сталіцай БССР? Назавіце сімвал ІІ Еўрапейскіх гульняў? – на гэтыя і іншыя пытанні адказалі знатакі камандаў “Васілёк” і “Незабудкі”. Напружаным быў конкурс капітанаў, паколькі яны не мелі права на падказкі ігракоў. Тым не менш, лідары каманд дастойна справіліся з заданнямі.

У запале гульні ніхто не заўважыў, як хутка праляцеў час. Напрыканцы журы падвяло вынікі. Пасля падліку балаў аказалася, што больш правільных адказаў далі ігракі каманды “Незабудкі”, аднак усяго на два балы адсталі ад сапернікаў ігракі “Васілька”. Удзельнікі каманд таксама вызначылі сваіх лепшых ігракоў, якія атрымалі невялікія падарункі.

Наведвальнікі клуба “Познай-ка” станоўча ацанілі новую форму работы і выказалі спадзяванне, што падобныя сустрэчы дапамогуць ім даведацца больш цікавай інфармацыі.

Ірына СТЫРНІК

administrator

Recent Posts

Цифровая платформа для путешественников «Умный город» появится в Беларуси

В Беларуси с 2027 года заработает современная цифровая платформа для путешественников "Умный город". Об этом…

4 часа ago

Александр Лукашенко: машиностроение выступает мощным двигателем экономического прогресса Беларуси

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов Министерства промышленности и машиностроительного комплекса с профессиональным…

4 часа ago

Дзень адчыненых дзвярэй у турыстычным цэнтры

Штогод 27 верасня ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень турызму – свята, якое аб’ядноўвае ўсіх,…

15 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Надзея Гайдук: “Я багатая бабуля”

90 гадоў з дня нараджэння адзначыла сёлета наша зямлячка, жыхарка вёскі Буцвілавічы Надзея Гайдук. Творчы…

15 часов ago

«Дажынкі-2026». Дятловчане — на «сельской эстафете»

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае 

1 день ago

Юрый Варган: “Адчуваю сябе героем свайго часу”

На абласных “Дажынках” Ганаровай граматай адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў узнагароджаны наш зямляк – трактарыст-машыніст…

1 день ago