Categories: Грамадства

Гульні, эстафеты, забавы – на здароўе

У Жукоўшчынскім дзіцячым садзе-базавай школе арганізаваны аздараўленчы летнік з дзённым наведваннем “Сонейка”.

Усё прадумана для адпачынку дзяцей: прыгожа аформлены атрадны пакой, у сталовай чакаюць смачныя снеданні і абеды, кожны дзень запланаваны святы, віктарыны, спартыўныя спаборніцтвы, эстафеты, гутаркі па ахове жыцця і здароўя дзяцей, правілах дарожнага руху.  Уся выхаваўчая работа накіравана на фарміраванне патрыятызму, адказных адносін да будучыні сваёй краіны, бо яна ў гэтым годзе вызначана тэматыкай Года народнага адзінства. Падтрымліваючы рэспубліканскія акцыі і конкурсы, спланаваны цікавыя мерапрыемствы, урачыстыя лінейкі, прадугледжана работа па інфармацыйна-адукацыйным праекце  “ШАГ”, да Дня ўсенароднай памяці ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны.

З першага дня ў летніку пачалося цікавае і насычанае падзеямі жыццё. Тут адпачывае атрад “Апельсін”. З задавальненнем дзеці прынялі ўдзел  у конкурсна-забаўляльнай праграме “Няхай заўжды будзе дзяцінства!”, захапляльнымі сталі мерапрыемствы, якія прайшлі пад дэвізам: “Правілы дарожнага руху павінен ведаць кожны”, а таксама віртуальная экскурсія “Дарогамі памяці – дарогамі міру”. А ў дзень “Летніх забаваў” выхаванцы паказалі сапраўдныя спрыт, здольнасці і кемлівасць у час правядзення гульняў. Прайшла ў летніку і інфармацыйна-тэматычная гадзіна ў рамках рэалізацыі праекта “ШАГ” – “Нам Радзіма падарыла шчаслівае дзяцінства”. Не менш запамінальнай стала сустрэча з прадстаўнікамі МНС.

А наперадзе выхаванцаў летніка яшчэ чакаюць таямнічыя прыгоды, незабыўныя сустрэчы і дзіўныя іспыты.

Таіса КІСЛАЯ,
дырэктар летніка “Сонейка”  Жукоўшчынскага дзіцячага сада-базавай школы

administrator

Recent Posts

Выязная калегія ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама праходзіць на Дзятлаўшчыне

У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…

10 часов ago

Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…

10 часов ago

Работы на фінішнай прамой

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…

10 часов ago

«От нас кое-что зависит». Лукашенко высказался о роли Беларуси в структуре европейской безопасности

Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…

11 часов ago

В Беларуси установлен перечень заготовителей и объемы закупок сельхозпродукции для госнужд на 2027 год

Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…

11 часов ago

Спрашивали? Отвечаем…

Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…

11 часов ago